Інаўгурацыя Прэзідэнта Беларусі пройдзе 6 лістапада ў Палацы Незалежнасці

    Раздел: Официально Дата публикации: 6-11-2015, 08:02
    Цырымонія ўступлення на пасаду выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада 2015 года. Упершыню інаўгурацыя будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
    У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпіша адпаведны Акт. Пасведчанне Прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш як 1 тыс. запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.
    Потым урачыстыя святочныя мерапрыемствы перамесцяцца на плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе ваеннаслужачыя прынясуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Пасля завяршэння цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты.
    З месца правядзення мерапрыемстваў будзе весціся прамая трансляцыя па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Яна пачнецца ў 12.00 (па мінскім часе).
    Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт «Разам у новы дзень». На галоўнай сцэне краіны выступяць дарослыя і дзеці, таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама праслаўленыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб’яднаны любоўю да роднай Беларусі.
    Напечатать
    

    У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя

    Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта краіны, Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ № 450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь»....

    

    Цяперашні ўрад будзе выконваць абавязкі да фарміравання новага

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 435 у сувязі са складаннем урадам Беларусі сваіх паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара....

    

    Урад Беларусі прыняў рашэнне аб складанні паўнамоцтваў перад нававыбраным ...

    Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 870 ад 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада....

    

    Толькі дазвол кіраўніка

    Кандыдатам на пасаду Прэзідэнта для арганізацыі сустрэчы з калектывам прадпрыемства патрэбны толькі дазвол яго кіраўніка....

    

    Прэзідэнцкія выбары назначаны на 11 кастрычніка 2015 года

    Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года. Такое рашэнне 30 чэрвеня прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования