Актывізаваць работу ў дзясяткі разоў

    Раздел: Официально Дата публикации: 19-10-2016, 09:04
    Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. Глава раёна падкрэсліў, што Дырэктыва №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” будзе разгле­джана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, дзе за сваю дзейнасць па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1 атрымаюць прынцыповую ацэнку ўсе службы і суб’екты гаспадарання.  У тым ліку і па пытанні суп­рацьпажарнай бяспекі, за якую, у першую чаргу, нясуць адказнасць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Справа ў тым, што ў параўнанні з мінулым годам у раёне адбыўся рост пажараў і гібелі людзей на іх: 16 пажараў і ніводнага загінуўшага ў 2015 годзе і 19 пажараў і 2 загінуўшых за прайшоўшы перыяд сёлетняга года.
    Начальнік РАНС далажыў аб стане супрацьпажарнай абстаноўкі і праводзімай у раёне прафілактычнай рабоце па папярэджанні пажараў, у якой задзейнічана вялікая колькасць структурных падраздзяленняў і грамадскіх фарміраванняў. Эфектыўнасць іх дзейнасці, як ужо гаварылася, будзе ацэнена на пасяджэнні райвыканкама. Але, як падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, факт відавочны: прафілактычная работа знаходзіцца не на належным узроўні. Даручана актывізаваць яе ў дзясяткі разоў, у тым ліку і па зносу пустуючых дамоў, а таксама распрацаваць комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на стабілізацыю супрацьпажарнай абстаноўкі ў раёне. Аб выніках работы, у адпаведнасці з пратаколам даручэнняў, адпаведныя службы павінны інфармаваць кіраўніка раённай выканаўчай улады штотыднёва.
    Пазабюджэтная дзейнасць бюджэтных арганізацый. Гэта пытанне знахо­дзіцца на пастаянным кантролі старшыні райвыканкама. І на гэтай апаратнай нарадзе былі падрабязна прааналізаваны вынікі работы, пастаўлены канкрэтныя задачы, асноўная з якіх – павелічэнне бюджэтнымі арганізацыямі ўласных даходаў, у тым ліку за кошт укаранення дадатковых платных паслуг.
    На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, стану спраў на рынку працы, дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іншыя. Па выніках нарады пад­рыхтаваны пратакол даручэнняў.

    Напечатать
    

    Актывізаваць работу

    Актывізаваць работу па навядзенні парадку на тэрыторыі горада і раёна.  ...

    

    Новыя ўмовы гаспадарання

    Новыя ўмовы гаспадарання  і новыя патрабаванні да кіруючых кад­раў усіх узроўняў вызначаны Указам № 78 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэс­публікі...

    

    Работа са зваротамі грамадзян

    Работа  са зваротамі  грамадзян знаходзіцца пад пільнай увагай раённай выканаўчай улады.   ...

    

    Да зімы навесці парадак

    Такую задачу паставіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе. Да шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый ёсць пытанні па навядзенні парадку. Таму і праводзіцца ў гэту суботу на...

    

    Мы працуем для людзей

    Гэта яшчэ раз падкрэсліў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, аналізуючы работу са зваротамі грамадзян. Галоўнае патрабаванне – не даваць пустых абяцанняў.  ...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования