Кадравыя рашэнні

    Раздел: Официально Дата публикации: 1-02-2017, 08:27
    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні.
    Кіраўнік дзяржавы назначыў Малашку Валерыя Анатольевіча міністрам аховы здароўя. Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што зусім нядаўна Валерый Малашка быў назначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны. "Калі мы закранулі пытанне аб назначэнні міністра аховы здароўя і мне прапанавалі дзясятка паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы быў у вас. Усе давалі характарыстыкі, перш за ўсё ставячы вас на першае месца”, - адзначыў Прэзідэнт. "Мне давялося выбіраць: згадзіцца з тым, што было, або прызнаць, што Малашка больш патрэбны ў якасці міністра аховы здароўя. Таму я прашу прабачэння, што так атрымалася, але грамадства лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадствам згодны”.
    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне Кунцэвіча Андрэя Міхайлавіча, які дагэтуль працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

    Напечатать
    

    Прэзідэнт Беларусі: «усюды павінны быць парадак і адказнасць»

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што залогам паспяховай дзейнасці прадпрыемстваў і функцыянавання дзяржавы з’яўляюцца парадак і адказнасць. ...

    

    З акцэнтам на моладзь

    Вынікі работы за 2015 год і задачы на сёлетні абмеркаваны на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, якую вёў начальнік галоўнага ўпраўлення Андрэй Кунцэвіч....

    

    Расія падтрымае эканоміку Беларусі

    Кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі прыняло рашэнне аб падтрымцы эканомікі Беларусі. Аб гэтым 8 лютага заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея....

    

    Пераназначаны прэм’ер-міністр і віцэ-прэм’еры

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб пераназначэнні прэм’ер-міністра і віцэ-прэм’ераў. Аб гэтым ён заявіў 16 снежня на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця....

    

    Актуальныя пытанні

    ідэалагічнай работы ў сучасных умовах разгледжаны на семінары ідэалагічных работнікаў вобласці, у якім бралі ўдзел Першы намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, памочнік Прэзідэнта –...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования