На пасяджэнні

    Раздел: Официально Дата публикации: 6-02-2017, 08:17
    На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады.


    Мэта праграмы – фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, унясенне ўклада турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі.
    Рэгіянальную турыстычную палітыку ў раёне рэалізуюць раённы Цэнтр турызму, края­знаўства і экскурсій дзяцей і моладзі і гістарычны музей. Асноўныя іх задачы – дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі з дапамогай турыстычнай, краязнаўчай і экскурсійнай работы. І ў гэтых накірунках зроблена нямала. Так, экспарт турыстычных паслуг у раёне за 2016 год склаў 22 тысячы долараў ЗША (заданне выканана на 137,5%). І аб’ёмы платных турысцка-экскурсійных паслуг у сёлетнім годзе плануецца павялічыць.
    На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пытанні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2017 года; прадастаўлення грамадзянам аднаразовых субсідый на набыццё жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх здзяйснялася па дзяржаўнаму заказу; пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых работ, будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, прамыс­л­овага і культурна-бытавога прызначэнняў і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 28 пытанняў.
    Напечатать
    

    На чарговым пасяджэнні

    На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў    ...

    

    На парадку дня

    У сувязі з надыходам вясенне-летняга перыяду адным з першых на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, было разгледжана пытанне "Аб арганізацыі работ па падрыхтоўцы да...

    

    Задача дзяржаўнай важнасці

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама....

    

    Захаваць станоўчую тэндэнцыю

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования