22 красавіка – рэспубліканскі суботнік

    Раздел: Официально Дата публикации: 18-04-2017, 11:41

    22 красавіка – рэспубліканскі суботнік

    У сувязі з аб’яўленнем 2017 года Годам навукі, правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных павышэнню ролі навукі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, а таксама ў мэтах падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб правядзенні рэспубліканскага суботніка Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята Пастанова № 270 (11 красавіка 2017 г.), у якой рэкамендавана рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці 22 красавіка 2017 г. рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах альбо здзейсніць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных кашоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

    Сродкі, заробленыя ў час суботніка, будуць накіраваны на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія забяспечваюць развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

                                               Х Х Х

    У раёне створана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні 22 красавіка рэспубліканскага суботніка, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Бачкоў.

    У гэты дзень працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, камерцыйных структур і інш. Будуць займацца добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у парадак гісторыка-культурных помнікаў, грамадзянскіх могілак, населеных пунктаў, вуліц…

    Актыўнасць кожнага з нас у час суботніка зробіць наш крычаўскі край яшчэ пыгажэйшым.  

    Напечатать
    

    “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”

    Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне”, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка”. ...

    

    Добраўпарадкаванне Святой крыніцы і іншае

    У мінулую суботу прайшоў раённы суботнік.  ...

    

    І дзень адкрытых дзвярэй…

    Па ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  ...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования