Пад знакам добраўпарадкавання

    Раздел: Официально Дата публикации: 19-04-2017, 09:27
    Пад знакам добраўпарадкавання і навядзення санітарнага парадку на тэрыторыі горада і раёна пройдзе гэты тыдзень. Аб гэтым заявіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе. Работа гэта ў раёне наладжана, але яе трэба актывізаваць.
    Галоўнай справай стане навядзенне парадку на грамадзянскіх могілках. У горадзе адказнасць за гэту справу ўскладзена на камунальную службу, на сяле  на сельскія выканаўчыя камітэы.
    А завяршаючым этапам тыдня добраўпарадкавання і навядзення парадку стане рэспубліканскі суботнік, які пройдзе 22 красавіка.
    Пры гэтым глава раёна Васіль Сысоеў падкрэсліў, што ў час правядзення рэспубліканскага суботніка кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання і адказныя асобы павінны забяспечыць бяспечныя ўмовы працы, арганізацыю правядзення інструктажу па тэхніцы бяспекі, дастаўку ўдзельнікаў суботніка да аб’ектаў для работы.
    На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян і арганізацыі і правядзення грамадска карыных аплачваемых работ, якія знаходзяцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады. Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мінулы тыдзень. Так, падраздзяленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях здзейснілі 9 выездаў: 4 - на гарэнне сухой расліннасці, 5 - на дзейнічанне пажарнай сігналізацыі.
    Аддзелам і службам райвыканкама дадзены шэраг даручэнняў: падрыхтаваць аналіз работы УКВП «Камунальнік» і УКВП «Водаканал» па зніжэнні на 25% затрат; кантроль за арганізацыяй грамадска карысных аплачваемых работ, якія праходзяць на базе камунальнага прадпрыемства; актывізацыя работы па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў; кантроль за ўцягненнем у гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці і інш.
    Напечатать
    

    Тыдзень навядзення парадку

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў  ...

    

    На пастаянным кантролі

    На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні выканання даведзенага задання па нарыхтоўцы другасных   ...

    

    Вывесці работу на новы ўзровень

    Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе перад прадпрыемствамі-аператарамі па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования