А. Лукашенка: «Беларусь здолее пераадолець складанасці, і гэты год стане пераломным»

    Раздел: Официально, Актуально Дата публикации: 19-04-2017, 10:02
    Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 красавіка, наведваючы ў свята Вялікадня храм Праабражэння Гасподняга ў горадзе Барань Аршанскага раёна. «Мы ўсё можам, і мы з гэтымі складанасцямі, пра якія толькі што гаварылі (складанасці больш за ўсё прыўнесеныя на нашу зямлю), справімся, пераадолеем. У нас няма іншага выйсця. І гэты год будзе пераломным»,  заявіў Прэзідэнт.
    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім свяшчэннаслужыцелям і мітрапаліту Паўлу за тую працу, якую яны ажыццяўляюць у імя беларускага народа і яго суседзяў.
    Знаходзячыся ў праваслаўным храме, кіраўнік дзяржавы прапанаваў ад імя самай шматлікай рэлігійнай канфесіі ў Беларусі паслаць прывітанне і хрысціянамкатолікам, якія таксама святкуюць Вялікдзень у гэты дзень. «Гэта сапраўды вялікае і светлае свята, як бы ні спрабавалі яго зацямніць ў нашай гісторыі. І нават у нядаўняй. Не атрымалася. Таму што ўвесь народ, ад малога да вялікага, заўсёды з найвялікшай павагай і душэўнасцю чакаў гэтых дзён»,  адзначыў беларускі лідар.
    У сваю чаргу архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый падкрэсліў важнасць захавання сапраўдных каштоўнасцей і звароту да веры, асабліва з улікам шматлікіх цяжкасцей, якія адбываюцца ў свеце. Ён падзякаваў Аляксандру Лукашэнку і кіраўніцтву краіны ў цэлым за намаганні па падтрыманні добрых адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царквой, а таксама за захаванне ў Беларусі міру і згоды.
     
    Напечатать
    

    А. Лукашэнка: «мы не збіраемся займацца нейкім піярам»

    Маючы адбыцца пяты Усебеларускі народны сход праводзіцца не дзеля піяру, а дзеля выпрацоўкі стратэгіі развіцця краіны на пяцігоддзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 мая на нарадзе па праекце асноўных...

    

    Яшчэ большае збліжэнне народаў Беларусі і Расіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў яшчэ большым збліжэнні беларускага і расійскага народаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 15 снежня ў Маскве на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім складзе....

    

    А.Лукашэнка: «У Беларусі не маюць намеру ламаць сваю схему сацыяльнай дзяр ...

    Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам....

    

    Сітуацыя ў Беларусі ў 2016 годзе пачне паляпшацца

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сітуацыя ў Беларусі ў 2016 годзе пачне паляпшацца. Аб гэтым ён заявіў 27 жніўня ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне"....

    

    Лукашэнка: «Хачу каб ва Украіне было добра, і для мяне гэта не гульня»

    Беларусь гатова заўсёды аказваць дапамогу Украіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 снежня на сустрэчы ў Кіеве са сваім украінскім калегам Пятром Парашэнкам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования