Час ёсць. Трэба рыхтавацца

    Раздел: Официально Дата публикации: 15-05-2017, 09:37
    Асноўнае пытанне – "Аб пад­рыхтоўцы аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017/2018 гадоў”. Прааналізаваны вынікі мінулага ацяпляльнага сезона. Так, у выніку праведзеных работ па падрыхтоўцы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый і прадпрыемстваў да работы ў зімовых умовах у цэлым было забяспечана ўстойлівае функцыянаванне аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна ў ацяпляльным перыядзе 2016/2017 гг., бесперабойнае забеспячэнне энергакрыніц, якія працуюць на мясцовых відах паліва, і насельніцтва драўнінным палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй, выкананне сацыяльных стандартаў па цеплазабеспячэнні і падачы гарачай вады спажыўцам, за выключэннем часу на ўхіленне аварыйных сітуацый, што ўзнікалі ў выніку зношанасці кацельнага абсталявання, цеплавых і водаправодных сетак.
    У праекце рашэння вызначаны задачы на ацяляльны сезон 2017/2018 гадоў. Сярод іх – стварэнне запасаў паліва ў неабходнай колькасці. Да пачатку ацяпляльнага сезона прадугле­джана рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці: спажыўцоў цеплавой энергіі – 128, цеплакрыніц – 82. Зацверджаны графік рэгістрацыі (да 1 верасня).
    Праектам рашэння зац­вер­джаны комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў да работы ў асенне-зімовы перыяд. Створана камісіія па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, стварэнні неабходных запасаў паліва на асенне-зімовы перыяд 2017/2018 гадоў.
    На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні  арганізацыі аздараўлення дзяцей раёна ў летні перыяд у аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах; будаўніцтва, рэканструкцыі, рэгістрацыі, прыёмкі ў эксплуатацыю жылых дамоў, нежылых пабудоў; продажу на аўкцыёне невыкарыстуемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна; прадастаўлення маладым сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы; правя­дзення месячніка бяспечнай працы і інш.

    Напечатать
    

    Выбудаваць сістэмную работу

    Такую задачу старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў паставіў перад упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання і кіраўнікамі і спецыялістамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на чарговым пасяджэнні райвыканкама, на...

    

    Аб стане прафілактычнай работы

    Аб стане прафілактычнай работы па папярэджанні крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці.  ...

    

    Вынік работы – пашпарт гатоўнасці

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара РУП "Магілёўэнерга” Аляксандр Шышоў і галоўны спецыяліст...

    

    Раён да ацяпляльнага сезона гатовы

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла і начальнік...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования