Работу весці пастаянна

    Раздел: Официально Дата публикации: 17-05-2017, 08:35
    Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў перад аддзеламі і службамі наконт навя­дзення парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах.
    А напачатку нарады было прааналізавана выкананне даручэнняў, дадзеных напярэдадні, а таксама ход работ па добраўпарадкаванні тэрыторый сельскіх Саветаў: што зроблена, якія работы трэба правесці, патрэбнасць у дапамозе прадпыемстваў і арганізацый і інш. Была акцэнтавана ўвага на ўцягненне ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстуемых і вызваляемых (пры зносе пустуючых дамоў) зямельных участкаў.
    Кантроль за навядзеннем парадку ў горадзе здзяйсняюць аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, санітарная, экалагічная службы і інш. Асаблівая ўвага будзе надавацца прыватнаму сектару. Падтрыманне ў належным санітарным парадку прыдамавых і прылягаючых тэрыторый – справа саміх домаўладальнікаў.
    На гэтым тыдні абавязаны завяршыць абкоску травы на замацаваных і ўласных тэрыторыях прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы раёна, прыватныя суб’екты гаспадарання, уладальнікі гандлёвых аб’ектаў і іншыя. Для сельгасвытворцаў, нягледзячы на напужаны час, задача нумар адзін – навядзенне парадку на тэрыторыях жывёлагадоўчых ферм, машынна-трактарных дварах. 
    На апаратнай нарадзе абмеркаваны шэраг пытанняў сельскагас­падарчай вытворчасці: завяршэнне сяўбы кукурузы, падрыхтоўка да летняга пашавага перыяду, актывізацыя работ па падрыхтоўцы сянажных траншэй і інш.
    Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі на мінулым тыдні, ходзе месячніка па пажарнай бяспецы, аб сітуацыі на рынку працы. Перад упраўленнем па працы, занятас­ці і сацыяльнай абароне райвыканкама пастаўлена задача макімальнага задзейнічання беспрацоўных у аплочваемых грамадскіх работах. Прыцягваць беспрацоўных да грамадскіх работ, як было падкрэслена, могуць камунальныя службы і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.
    Работа са зваротамі грамадзян знаходзіцца на пастаянным кант­ролі раённай выканаўчай улады. У сёлетнім годзе, у параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам, адзначаецца значнае зніжэнне колькасці зваротаў па ўсіх накірунках, у тым ліку і ў сельскія Саветы. Гэта вынік работы на апярэджанне зваротаў грама­дзян, якая праводзіцца аддзеламі і службамі райвыканкама.
    На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні выканання прагноз­ных паказчыкаў, аказання экспарту паслуг, будаўніцтва, пазабюджэтнай дзейнасці бюджэтных арганізацый і шэраг іншых. Па выніках нарады парыхтаваны пратакол даручэнняў.

    Напечатать
    

    Актывізаваць работу

    Актывізаваць работу па навядзенні парадку на тэрыторыі горада і раёна.  ...

    

    Вывесці работу на новы ўзровень

    Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе перад прадпрыемствамі-аператарамі па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования