Жніво ідзе без зрываў

    Раздел: Официально Дата публикации: 9-08-2017, 09:19
    Такі вывад зроблены на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.
    Чацвёртая частка плошчаў зерневых і зарнебабовых культур у раёне ўбрана. Асаблівая ўвага звернута на захаванасць сабранага ўраджаю, рацыянальнае выкарыстанне паліўных рэсурсаў, забеспячэнне правілаў пажарнай бяспекі падчас работ. Адказнасць за арганізацыю харчавання механізатараў і вадзіцеляў, што задзейнічаны на жніве, галоснасць працоўнага саперніцтва ўскладзена на раённы прафсаюз. Падкрэслена, што і старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў не павінны стаяць у баку, а актыўна ўключыцца ва ўборку ўраджаю.
    За захаванасцю ўраджаю сочаць кантралюючыя органы, а з пачатку жніва ў раёне праходзіць аперацыя "Аграрнік”.
    Завяршэнне падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года і будаўніцтва новай сучаснай школы і ўсе звязаныя з гэтым пытанні, у тым ліку і арганізацыйныя, знайшлі адлюстраванне ў справаздачах намеснікаў старшыні райвыканкама і кіраўнікоў аддзелаў і служб. Значнасць гэтага аб’екта для нашага рэгіёна і краіны ў цэлым запатрабуе павышанай адказнасці ад усіх выканаўцаў – ад будаўнікоў да тэхнічных работнікаў, якія ў далейшым тут будуць працаваць. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў асабіста сочыць за становішчам спраў.
    Не зыходзяць з парадку дня пытанні добраўпарадкавання і навядзення санітарнага парадку на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў. Акрамя таго, камунальнай службай плануецца правесці масавы адлоў бадзячых сабак. Так што іх уладальнікі павінны паклапаціцца, каб іх хатнія жывёліны не патрапілі ў шэраг бадзячых – правілы ўтрымання хатняй жывёлы ніхто не адмяняў.
    І пытанні работы са зваротамі грамадзян знаходзяцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады. Штотыднёва аналізуюцца ўзнятыя праблемы і ход іх рэалізацыі. Так, за жнівень месяц даручана вырашыць пытанне па рамонту даху дома № 7 па вуліцы Смалячкова.  Кіраўніку раёна будзе кожны тыдзень прадастаўляцца выканаўцамі справаздача аб праведзеных работах.
    Будні рэгіёна: то адно, то другое з’яўляецца на канкрэтны момант найбольш актуальным. Пагэтаму, як лічыць глава раёна Васіль Сысоеў, дробязных, не вартых увагі выканаўцаў, пытанняў не павінна быць.

    Напечатать
    

    Рабочыя пытанні

    Рабочыя пытанні разгледжаны на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.   ...

    

    Час напружанай работы

    Час напружанай работы цяпер у вяскоўцаў – уборка ўраджаю...

    

    Асноўныя напрамкі

    Асноўныя напрамкі работы аддзелаў і служб на бягучы тыдзень абмеркаваны на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.   ...

    

    Пытанні бяспекі – на першым плане

    Пытанні бяспекі людзей знаходзяцца ў цэнтры ўвагі раённай выканаўчай улады.  ...

    

    На пастаянным кантролі

    На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні выканання даведзенага задання па нарыхтоўцы другасных   ...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования