Распрацаваць праграму

    Раздел: Официально Дата публикации: 9-08-2017, 09:20
    Старшыня раённага выканаўчага камітэа Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
    Пры разглядзе пытання "Аб стане водазабеспячэння насельніцтва з цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных крыніц г.Крычава і Крычаўскага раёна і мерах па забеспячэнні раёна чыстай вадой” кіраўнік раённай выканаўчай улады запатрабаваў распрацоўкі першачарговых комплексных мерыпрыемстваў па паляпшэнні якасці вады.
    Усяго на тэрыторыі раёна знаходзіцца 798 шахтных калодзежаў, з іх у сельскай мясцовасці – 566. У горадзе размешчаны 232 шахтных калодзежы, на 96 вуліцах маецца цэнтралізаваны водаправод. На балансе УКВП "Водаканал”, якое аказвае паслугі па водазабеспячэнні і водаадвядзенні на тэрыторыі Крычаўшчыны, знаходзіцца 153,1 кіламетра водаправодных сетак.
    Рэгулярны кантроль за якасцю пітной вады з цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных крыніц водазабеспячэння здзяйсняюць санітарная служба раёна і акрэдытаваная лабараторыя УКВП "Водаканал”. Па выніках абследаванняў, пры неабходнасці, аператыўна прымаюцца меры.
    На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пытанні "Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2017 г.”, "Аб дазволу, узгадненні выканання пераабуладкавання, перапланіроўцы ў жылых памяшканнях, зацвярджэнні актаў прыёмкі выкананых работ”, "Аб прадастаўленні маладым сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, "Аб змяненні і стварэнні зямельных участкаў” і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 23 пытанні.

    Напечатать
    

    На пасяджэнні

    На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады. ...

    

    Напружаны тыдзень

    На штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, дадзены шэраг даручэнняў па арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі...

    

    На чарговым пасяджэнні

    На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў    ...

    

    Вырашаць аператыўна

    Шэраг пытанняў жыццядзейнасці раёна разгледжаны на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.  ...

    

    Працаваць ад дасягнутага

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. Разгледжана пытанне "Аб ходзе выканання Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Крычаўскага раёна на...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования