Падрыхтоўку - пад асаблівы кантроль

    Раздел: Официально Дата публикации: 20-09-2017, 09:58
    Прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У рабоце пасяджэння брала ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы – начальнік аддзела па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і на справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Дзівакова.
    Разгледжаны ход выканання раней прынятага рашэння аб падрыхтоўцы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый і прадпрыемстваў раёна да асенне-зімовага перыяду 2017/2018 года.
    Ход выканання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў зімовых умовах  разглядаўся на пасяджэннях раённай камісіі па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, стварэнні неабходных запасаў паліва на асенне-зімовы перыяд. Аналагічныя камісіі былі створаны і працуюць у арганізацыях і на прадпрыемствах.
    На пасяджэнні райвыканкама прааналізавана гатоўнасць прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў да асенне-зімовага перыяду: падрыхтоўка кацельнай гаспадаркі, жыллёвага фонду, замена і рамонт цепласетак, рамонт дахаў, нарыхтоўка мясцовых відаў паліва, забеспячэнне насельніцтва дровамі і торфабрыкетам і г.д. Прычым, як было падкрэслена пры абмеркаванні пытання, абследаванне жыллёвага фонду на прадмет гатоўнасці да ацяп­ляльнага сезона трэба ­ўзяць пад асаб­лівы кантроль. І праводзіць гэта абследаванне з удзелам саміх жыльцоў.
    Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона сёлета праходзіла больш актыўна і арганізавана. І гэта адзначаюць кантралюючыя арганізацыі, якія падпісваюць пашпарты гатоўнасці. Так, на гэты час усе суб’екты гаспадарання атрымалі пашпарты гатоўнасці.
    Абмеркавана пытанне "Аб стане і шляхах удасканалення інфармацыйна-рас­тлумачальнай работы з насельніцтвам у Крычаўскім раёне”. Каардынатар інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. І вопыт у гэтым кірунку назапашаны, выпрацавана сістэма. Алена Дзівакова выказала шэраг заўваг і канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні гэтай работы.
    На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні выдачы пасведчання шматдзетнай сям’і, прызначэння сямейнага капіталу, газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, выдачы дазволаў і ўзгаднення пераабуладкавання, перапланіроўкі жылых памяшканняў і шэраг іншых.

    Напечатать
    

    З акцэнтам на моладзь

    Вынікі работы за 2015 год і задачы на сёлетні абмеркаваны на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, якую вёў начальнік галоўнага ўпраўлення Андрэй Кунцэвіч....

    

    Вынік работы – пашпарт гатоўнасці

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара РУП "Магілёўэнерга” Аляксандр Шышоў і галоўны спецыяліст...

    

    Працаваць ад дасягнутага

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. Разгледжана пытанне "Аб ходзе выканання Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Крычаўскага раёна на...

    

    Раён да ацяпляльнага сезона гатовы

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла і начальнік...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования