Ступень адказнасці кожнага

    Раздел: Официально Дата публикации: 11-10-2017, 08:54
    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду.
    Асноўнае пытанне, унесенае на абмеркаванне,  – падключэнне жыллёвага фонду да ацяп­лення. Графікі, прадастаўленыя ў райвыканкам камунальнай службай, не адпавядаюць рэальнаму становішчу спраў: да дамоў ацяпленне пададзена, а ў шэрагу кватэр холадна. Таму пацвярджэнне – больш за сотню заявак ва УКВП "Камунальнік” на адсутнасць у кватэрах цяпла.
    Да цэнтральнага ацяплення павінны быць падключаны 296 камунальных дамоў, а гэта больш за 20 тысяч кватэр. І пакуль  у самай апошняй кватэры не будзе цяпла, дагэтуль  адміністрацыйны будынак райвыканкама падключацца не будзе. Такое рашэнне прыняў кіраўнік раённай выканаўчай улады Дзмітрый Бачкоў. Акрамя таго, ён запатрабаваў арганізаваць кругласутачную работу спецыя­лістаў камунальнай службы да таго часу, пакуль належным чынам не наладзіцца падача цяпла ў жыллёвы фонд. І, самае важнае, вызначыць ступень адказнасці кожнага работніка за выкананне сваіх пасадавых абавязкаў.
    Адміністрацыі камунальнай службы таксама даручана арганізаваць зваротную сувязь са спажыўцамі паслуг: дыспетчарская УКВП "Камунальнік” – прадстаўнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян прадпрыемства, выніковая інстанцыя – аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
    Узровень выканальніцкай дысцыпліны – працяг размовы на апаратнай нарадзе, выкліканы аналізам выканання пратакола даручэнняў, дадзеных напярэдадні, і прадастаўленых выканаўцамі адказаў. Былі разгледжаны пытанні правядзення акцыі па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку "Чысты горад – восень 2017”, пазабюджэтнай дзейнасці бюджэтных арганізацый, правядзення капітальнага рамонту жыллёвага фонду, навядзення парадку на зямлі і ўцягнення ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямельных участкаў і шэраг іншых.
    Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мінулы тыдзень, мерах па папярэджанні правапарушэнняў.
    На апаратнай нарадзе былі абмеркаваны пытанні стану дарог у сельскіх населеных пунктах, павышэння ініцыятывы і актыўнасці прафсаюзаў, РК ГА БРСМ у жыцці рэгіёна і інш.

    Напечатать
    

    Стрымліваць дадзеныя абяцанні

    Такое ­патрабаванне да начальнікаў аддзелаў і ўпраў­ленняў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў агучыў на штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.  ...

    

    Рабочыя пытанні

    Рабочыя пытанні разгледжаны на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.   ...

    

    У рабоце павінен быць рэзультат

    Сур’ёзная размова адбылася на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе аб рабоце УКВП "Камунальнік” і УКВП "Водаканал”. ...

    

    На пастаянным кантролі

    На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні выканання даведзенага задання па нарыхтоўцы другасных   ...

    

    Вывесці работу на новы ўзровень

    Такую задачу паставіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе перад прадпрыемствамі-аператарамі па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования