Актывізаваць работу з насельніцтвам

    Раздел: Официально Дата публикации: 13-11-2017, 08:17
    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
    На парадак дня было ўнесена 30 пытанняў. Адно з асноўных – "Аб стане і шляхах удасканалення інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам у Крычаўскім раёне”.
    Адзначана, што на працягу шэрагу гадоў у раёне сфарміравана сістэма інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам, якая накіравана на давядзенне асноўных пытанняў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, інфармацыйнае забеспячэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, фарміраванне ў насельніцтва пазітыўных адносінаў да дзейнасці органаў улады, развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
    У мэтах падтрымання стабільнай грамадска-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне выкарыстоўваюцца разнастайныя формы работы з насельніцтвам: правядзенне адзіных дзён інфармавання, Дзён жывёлавода; сустрэчы старшыні райвыканкама, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, арганізацый раёна з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцу жыхарства; выезды інфармацыйнай сацыяльна-мабільнай групы райвыканкама ў маланаселеныя і аддаленыя вёскі; прыём грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам райвыканкама; "прамыя тэлефонныя лініі”; правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў і інш.
    Пытанні ўдасканалення ідэалагічнай, інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам рэгулярна разглядаюцца на нарадах у райвыканкаме. Аналіз праводзімай работы паказвае, што яна дазваляе папярэджваць значную колькасць пытанняў. Тым не менш, інфармацыйна-растлумачальная работа з насельніцтвам патрабуе актывізацыі і ўдасканалення.
    На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўных праграм "Камфортнае жыллё і даб­ратворнае асяроддзе” і "Будаўніцт­ва жылля” на 2016-2020 гады, пытанні прызначэння сямейнага капіталу, прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых работ, будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, прамысловага і культурна-бытавога прызначэнняў і шэраг іншых, унесены змяненні ў некаторыя раней прынятыя рашэнні.
    Напечатать
    

    На пасяджэнні

    На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады. ...

    

    Тэмы Адзінага дня

    Тэмы Адзінага дня інфармавання былі разгледжаны на сустрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцу жыхарства.  ...

    

    Адзіны дзень

    Адзіны дзень нфармавання прайшоў на гэтым тыдні ў раёне. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі Крычаўшчыны і насельніцтвам па месцу жыхарства  ....

    

    Тэмы Адзінага дня інфармавання

    разгледжаны ў час сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцу жыхарства....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования