Кантроль працягваецца

    Раздел: Официально Дата публикации: 6-12-2017, 07:53
    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
    Абмеркавана пытанне "Аб выкананні комплекснага плана па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання  і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на тэрыторыі Крычаўскага раёна на 2017-2018 гг.”. У адпаведнасці з рашэннем, у студзені наступнага года супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама будзе праведзены маніторынг работы суб’ектаў прафілактыкі па гэтым накірунку. У рамках прафілактычнай работы пройдуць лекцыйныя заняткі ва ўстановах і арганізацыях горада і раёна, накіраваныя на навучанне выяўлення асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
    Разгледжаны ход выканання раней прынятага рашэння "Аб стане прафілактычнай работы па папярэджанні крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці”. Кіраўнікам сельскагас­падарчых прадпрыемстваў указана на нізкую арганізацыю работы па захаванасці дзяржаўнай уласнасці. Кіраўнікі ўсіх суб’ектаў прафілактыкі павінны своечасова рэагаваць на паступаючыя з праваахоўных органаў прадстаўленні аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў і злачынстваў. Аддзелам унутраных спраў райвыканкама на пастаяннай аснове будуць праводзіцца адпрацоўкі найбольш крымінагенных адміністрацыйных участкаў з мэтай недапушчэння здзяйснення на іх правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці, а таксама рэгулярна – пазапланавыя рэйды па праверцы вартавой аховы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
    Рашэннем раённага выканаўчага камітэта "Аб утрыманні вуліц горада Крычава ў зімовы перыяд 2017/2018 года” за прадпрыемствамі і арганізацыямі замацаваны гарадскія вуліцы. Яны абавязаны забяспе­чыць рэгулярную іх ачыстку і вываз снега з тэрыторыі горада, а таксама штотыднёва, па пятніцах, інфармаваць райвыканкам аб праведзенай рабоце.
    На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні "Аб рэзерве кадраў”, "Аб прадастаўленні жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду”, "Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, зацвярджэнні разліку штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знахо­дзяцца ў дзяржаўнай уласнасці” і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 27 пытанняў.

    Напечатать
    

    Аб стане прафілактычнай работы

    Аб стане прафілактычнай работы па папярэджанні крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці.  ...

    

    Чаргове пасяджэння раённага выканаўчага камітэта

    Каля 20 пытанняў жыццядзейнасці рэгіёна разгледжана на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта....

    

    Вынікі работы за першы квартал

     Вынікі работы за першы квартал падведзены на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел намеснік старшыні камітэта па...

    

    Шукаць новыя метады работы

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама....

    

    Павінен быць рэзультат

      Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння брала ўдзел галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай работы ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования