Філіял прадэманстраваў стабільнасць

    Раздел: Официально Дата публикации: 27-12-2017, 08:59
    Вынікі работы Крычаўскага філіяла ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай” у сёлетнім годзе прадэманстравалі стабільнасць дзейнасці прадпрыемства: асвоены новы від прадукцыі – кукурузнай палачкі, выконваюцца даведзеныя паказчыкі. 2017 год можна запісаць у актыў філіяла.
    Аб гэтым заявіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама з працоўным калектывам. Вытворцы хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў задалі кіраўніку раённай выканаўчай улады хвалюючыя пытанні. Так, гаворка ішла пра зніжэнне аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі – Мсціслаўскае райста заказвае прадукцыю ў невялікай колькасці. На што быў атрыманы адказ: дзейнічаць трэба настойліва і прадметна, але ў межах прававога поля, любое парушэнне антыманапольнага заканадаўства трэба дакументальна афармляць і дабівацца рэагавання.
    Былі зададзены пытанні па абмежаванні доступу дзяцей і падлеткаў на невыкарыстуемыя аб’екты і збудаванні, працаўладкавання на Крычаўшчыне і іншыя. Што тычыцца працаўладкавання, старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў адказаў на яго даволі падрабязна. Гэта – работа камісіі па садзейнічанні ў працаўладкаванні, правядзенне "Ярмарак вакансій”, арганізацыя перанавучання беспрацоўных, адкрыццё новых вытворчасцей і новых працоўных месцаў (зараз праходзяць вытворчую практыку пасля навучання 20 чалавек, якія будуць праца­ваць на новай вытворчасці па вырабу верхняй часткі абутку – праект рэалізуецца на базе вытворчых магутнасцей завода гумавых вырабаў), выдзяленне субсідый для самазанятасці, рамесніцкай дзейнасці і іншае. У сёлетнім годзе 86 чалавек прайшлі перанавучанне па прафесіях, якія запатрабаваны на рынку працы. Прымаемыя раённым выканаўчым камітэтам меры дазволілі знізіць узровень беспрацоўя -  каэфіцыент напружанасці на рынку працы складае 0,7.
    На сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкай групай былі разгледжаны асноўныя тэмы Адзінага дня інфармавання – "Месца і роля мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”, "Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў адносінах непаўналетніх”, "Бяспечны Новы год”.

    Напечатать
    

    Напярэдадні новага навучальнага года

    У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча інфармацыйнапрапагандысцкай групы, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, з калектывам ААТ «Крычаўцэментнашыфер».  ...

    

    Зацікаўлены дыялог

    Зацікаўлены дыялог адбыўся на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, з калектывам ДЭУ-77.    ...

    

    Што зроблена?

    Гаворка на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, распачалася з аналізу выканання даручэнняў, дадзеных напярэдадні. Кіраўніку раённай выканаўчай улады даложана аб...

    

    Пытанні зададзены. Адказы будуць

    У рамках Адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, сустрэлася з працоўным калектывам філіяла "Крычаўцэмент" ААТ...

    

    Тэма Адзінага дня інфармавання – “Традыцыйныя каштоўнасці беларускага народ ...

    "Традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа. Некаторыя пытанні хрысціянскіх традыцый” – разгледжана на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама з калектывам агратэхнічнага каледжа....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования