Задачы на 2018 год

    Раздел: Официально Дата публикации: 3-01-2018, 07:19
    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
    На пасяджэнні разгледжана пытанне "Аб рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна на 2018 год”. Асноўнай задачай у 2018 годзе будзе з’яўляцца забеспячэнне бясстратнага ўзроўню работы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Працягнецца работа камісіі па папярэджанні эканамічнай неплацёжаздольнасці (банкруцт­ва) пры правядзенні дасудовага аздараўлення. Кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый да 10 лютага 2018 г. павінны быць забяспечаны распрацоўка бізнес-планаў развіцця на наступны год у адпаведнасці з даведзенымі паказчыкамі прагнозу і заданнямі і ўключэнне мер па зніжэнні затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі.
    Ключавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2018 г. – экспарт тавараў і паслуг, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.
    На пасяджэнні райвыканкама зацверджаны праект бюджэту раёна на 2018 год, які, як і ў папярэднія гады, будзе мець сацыяльную накіраванасць.
    Задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2018 год і праект бюджэту былі таксама зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў.
    На пасяджэнні райвыканкама быў разгледаны ход выканання раней прынятых рашэнняў і іншыя пытанні.

    Напечатать
    

    Прыняты за аснову

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.  ...

    

    Вынікі выканання паказчыкаў

    Вынікі выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэту за студзень сёлетняга года былі разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама...

    

    Вынікі падведзены

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання бюджэту раёна за 2014 год....

    

    Адобраны параметры прагнозу развіцця раёна на 2015 год

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Крывалап. На...

    

    Задачы на 2014 год

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования