Павінна быць аддача

    Раздел: Официально Дата публикации: 7-02-2018, 08:06
    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. Разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ў нашым раёне ў мінулым годзе.
    Развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца адным з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, эфектыўным інструментам аздараўлення нацыі і ўмацавання міжнароднага іміджу Беларусі. У нашым раёне функцыянуюць 164 спартыўных збудаванні, з іх 2 стадыёны, 62 спартыўныя пляцоўкі, 20 спартыўных залаў, манеж, 2 плавальных басейны. Асноўнымі ўстановамі па рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграмы з’яўляюцца фізкультурна-спартыўная ўстанова "Крычаўскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс” і спецыялізаваная Дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву.
    Дзейнасць ФОКа была прааналізавана ўсебакова: запаўняльнасць і акупнасць комплексу, пазабюджэтная дзейнасць, у тым ліку аказанне спартыўна-аздараўленчых паслуг у індывідуальным парадку, заключэнне дагавораў з юрыдычнымі асобамі і г.д. Кіраўніцтву ФОКа ўказана на шэраг недахопаў і недапрацовак, а таксама на нізкі працэнт акупнасці гэтай фізкультурна-аздараўленчай установы. Як было падкрэслена, сродкі ў гэты спартыўны комплекс былі ўкла­дзены вялікія, пагэтаму і аддача цяпер павінна быць адпаведнай.
    У СДЮШАР культывуюцца 5 відаў спорту: вольная барацьба, лёгкая атлетыка, футбол, плаванне, бокс. 67 груп наведваюць 635 навучэнцаў, або 17,8% ад усіх школьнікаў. На сістэмнай аснове вядзецца падрыхтоўка перспектыўных спартсменаў для маладзёжных зборных каманд па відах спорту і іх удзелу ў першынствах свету і Еўропы, комплексных міжнародных спаборніцтвах. Усяго ў мінулым годзе падрыхтавана і перададзена ў вышэйшае звяно – вучылішчы алімпійскага рэзерву – 12 выхаванцаў, а ў склад Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь увахо­дзяць 8 выхаванцаў СДЮШАР нашага раёна. Толькі на спаборнітцвах міжнароднага ўзроўню нашы спарт­смены ў мінулым годзе заваявалі два залатых, тры сярэбраных і два бронзавых медалі.
    На пасяджэнні райвыканкама зацверджаны план комплексных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў на тэрыторыі раёна ў 2018 годзе, разгледжаны пытанні "Аб правя­дзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду колавых трактароў, прычэпаў да іх, самаходных машын і іх дапушчэнні да ўдзелу ў дарожным руху”, "Аб частковым кампенсаванні сродкаў грамадзянам пры падключэнні новых спажыўцоў да аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, пабудаваных з прыцягненнем сродкаў грамадзян”, "Аб пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб’яднання” і іншыя.


    Напечатать
    

    Ставіць вышэйшую планку

    Аб ходзе выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2016-2020 гады" - такім было асноўнае пытанне чарговага пасяджэння райвыканкама, якое прайшло пад кіраўніцтвам...

    

    Ход выканання

    Ход выканання раней прынятых рашэнняў знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады. Так, на чарговым пасяджэнні, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, разгледжана выкананне ў раёне комп­лекса...

    

    На пасяджэнні

    На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады. ...

    

    Аб стане прафілактычнай работы

    Аб стане прафілактычнай работы па папярэджанні крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці.  ...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования