Пытанні, разгледжаныя на нарадзе

    Раздел: Официально Дата публикации: 14-02-2018, 08:53
    Шэраг мерапрыемстваў прой­дзе на гэтым тыдні. Галоўная па­дзея, якая адбудзецца ў нядзелю, 18 лютага, – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Раённыя аддзелы ўнутраных спраў райвыканкама, па надзвычайных сітуацыях ужо прыступілі да дзяжурства на ўчастках для галасавання.
    Аб гэтым ішла гаворка на штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў. Ён падкрэсліў, што выбары на Крычаўшчыне павінны прайсці на дас­тойным узроўні.
    2018 год абвешчаны ў нашай краіне Годам малой радзімы. Як падкрэсліў кіраўнік раённай выканаўчай улады, ядром работы ў гэтым накірунку ў нашым раёне павінны стаць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і гістарычны музей.
    Шэраг задач пастаўлены перад сельскагаспадарчай галіной раёна па далейшым развіцці жывёлагадоўлі, падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ і   інш. Дарэчы, уся тэхніка, якая будзе задзейнічана ў час веснавой сяўбы, да 1 сакавіка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці. Абмеркавана таксама роля раённага і галіновага прафсаюза па стварэнні ўмоў прыцягальнасці да работы ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
    Аддзелам эканомікі райвыканкама штотыднёва аналізуецца ход выканання прагнозных паказчыкаў. У гэтым месяцы пройдзе абарона прадпрыемствамі і арганізацыямі бізнес-планаў, а для асобных суб’ектаў гаспадарання – з удзелам іх вышэйстаячых органаў кіравання.
    Навядзенне парадку каля адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых і іншых аб’ектаў сацыяльнай сферы, на замацаваных за прадпрыемствамі і арагнізацыямі тэрыторыях, ачыстка іх ад снегу павінна весціся пастаянна. А каардынатарам гэтай работы з’яўляецца аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.
    На пастаянным кантролі старшыні райвыканкама знаходзяцца пытанні работы са зваротамі грамадзян і сітуацыі на рынку працы. Як было падкрэслена, разгляд зваротаў павінен быць аператыўным і якасным.
    На апаратнай нарадзе таксама былі разгледжаны пытанні ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыс­туемых аб’ектаў, у першую чаргу тых, што ствараюць пагрозу для жыццядзейнасці людзей, энерга­зберажэння і газіфікацыі, рэалізацыі мясцовых ініцыятыў і іншыя.
    Т. Пятрова. 
    Напечатать
    

    Памяняць стыль работы

    Гэтага запатрабаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў ад старшыняў сельскіх Саветаў у адносінах зваротаў грамадзян.  ...

    

    У райвыканкаме. Настроіцца на рабочы лад

    З першых дзён новага года настроіцца на рабочы лад. Толькі такім чынам можна забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў. А яны вышэй за леташнія. У хуткім часе пройдзе абарона бізнес-планаў суб’ектамі гаспадарання. Аб гэтым ішла...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования