Главная > Официально > Актывізаваць работу з насельніцтвам

Актывізаваць работу з насельніцтвам


13-11-2017, 08:17. Разместил: kjadmin
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
На парадак дня было ўнесена 30 пытанняў. Адно з асноўных – "Аб стане і шляхах удасканалення інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам у Крычаўскім раёне”.
Адзначана, што на працягу шэрагу гадоў у раёне сфарміравана сістэма інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам, якая накіравана на давядзенне асноўных пытанняў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, інфармацыйнае забеспячэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, фарміраванне ў насельніцтва пазітыўных адносінаў да дзейнасці органаў улады, развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
У мэтах падтрымання стабільнай грамадска-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне выкарыстоўваюцца разнастайныя формы работы з насельніцтвам: правядзенне адзіных дзён інфармавання, Дзён жывёлавода; сустрэчы старшыні райвыканкама, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, арганізацый раёна з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцу жыхарства; выезды інфармацыйнай сацыяльна-мабільнай групы райвыканкама ў маланаселеныя і аддаленыя вёскі; прыём грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам райвыканкама; "прамыя тэлефонныя лініі”; правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў і інш.
Пытанні ўдасканалення ідэалагічнай, інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам рэгулярна разглядаюцца на нарадах у райвыканкаме. Аналіз праводзімай работы паказвае, што яна дазваляе папярэджваць значную колькасць пытанняў. Тым не менш, інфармацыйна-растлумачальная работа з насельніцтвам патрабуе актывізацыі і ўдасканалення.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўных праграм "Камфортнае жыллё і даб­ратворнае асяроддзе” і "Будаўніцт­ва жылля” на 2016-2020 гады, пытанні прызначэння сямейнага капіталу, прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых работ, будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, прамысловага і культурна-бытавога прызначэнняў і шэраг іншых, унесены змяненні ў некаторыя раней прынятыя рашэнні.

Вернуться назад