#80летМогилевскойобласти

    Раздел: Культура Дата публикации: 12-01-2018, 09:09
    Магілёўская зямля славіцца прыгожай прыродай, дзівоснымі мясцінамі, гістарычнымі помнікамі... Тут нарадзілася шмат выдатных людзей – герояў Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў, мастакоў, спартсменаў, вучоных... Штогод на Магілёўшчыне праходзяць святочныя мерапрыемствы, якія становяцца традыцыйнымі. Розныя фестывалі з’ўляюцца добрым культурным адпачынкам, духоўна абагачаюць чалавека. 
    Нацыянальны фестываль "Хоцімскія перазвоны”. 7 гадоў сваё майстэрства паказваюць званары з розных епархій. Праходзіць ён на тэрыторыі прыхода сабора Святой Тройцы. Сабор уваходзіць у спіс гісторыка-культурных помнікаў Беларусі. Яго званіца з 12 званамі – адна з лепшых у краіне і не мае аналагаў у суседніх рэгіёнах Расіі. 
    Фестываль "Александрыя збірае сяброў” у Шклоўскім раёне. Крычаўскія таленты – спевакі, танцоры, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – пастаянныя ўдзельнікі купальскага свята.
    Блакітная крыніца ў Слаўгарадскім раёне. Тут праходзяць розныя праваслаўныя святы, фестывалі. Штогод сюды прыязджаюць тысячы паломнікаў. Вада ў крыніцы лічыцца гаючай. 
    Магілёўшчына багатая на святыя месцы. Так, у вёсцы Пустынкі на сцяне школы манастыра праявіўся нерукатворны лік Хрыста. Загадкавая з’ява ўсяляе веру ў цуды.
    Маленькім жыхарам Магілёўшчыны спадабаецца "Залатая пчолка” ў Клімавічах. На гэты міжнародны фестываль дзіцячай творчасці прыязджаюць тысячы юных дараванняў з розных краін свету. Актыўна ўдзельнічаюць у "Залатой пчолцы” навучэнцы і настаўнікі мастацкай школы  нашага раёна. 
    Крычаўшчына славіцца Палацам Пацёмкіна. Тут таксама праходзяць шматлікія культурныя мерапрыемствы – чытанні, кніжныя выставы, святочныя прадстаўленні... Традыцыйна ў Палацы Пацёмкіна праходзіць "Ноч музеяў” – акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Наведваюць палац турысты. Крычаў унесены ў турыстычны даведнік "Лепшае ў Беларусі” як цікавы культурна-гістарычны аб’ект. 
    Анжэліка Саўчанка.
    Напечатать
    

    «Какие наши годы!»

    Пад такім дэвізам у Горках прайшоў абласны фестываль мастацкай самадзейнасці і творчасці пажылых людзей....

    

    Інаўгурацыя Прэзідэнта Беларусі пройдзе 6 лістапада ў Палацы Незалежнасц ...

    Цырымонія ўступлення на пасаду выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада 2015 года. Упершыню інаўгурацыя будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе...

    

    «Славянскі карагод»

    Напачатку чэрвеня адбыўся VII рэгіянальны фестываль дзіцячага мастацтва «Славянскі карагод-2015».   ...

    

    "Віват, Імперыя дзяцінства!"

    Дзяцінства - непаўторны час, краіна светлых мар, творчых дасягненняў...

    

    “Александрыя збірае сяброў”

    5-6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна прайшло свята "Купалле”, на якім адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. ...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования