Пра тэхабслугоўванне жылля

    Раздел: Новости Дата публикации: 20-01-2016, 07:59
    Кампенсаванне затрат на тэхабслугоўванне жылля ў Беларусі вырасце амаль да 80 працэнтаў без росту кошту паслугі. Гэта прадугледжана ўказам № 535 «Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
    Указ № 535 прадугледжвае раскрыццё самай «непразрыстай» паслугі - тэхнічнага абслугоўвання жылога дома. Яна падзяляецца на тры самас­тойныя: тэхнічнае абслугоўванне, прыбіранне дапаможных памяшканняў і асвятленне пад’ездаў.
    Гэта дасць магчымасць адказаць на пытанне аб рэальным кошце паслугі і перайсці на дыферэнцыраваныя тарыфы ў залежнасці ад камфортнасці дома, яго паверхавасці. Такі падыход павысіць узровень кампенсавання затрат насельніцтвам амаль да 80 працэнтаў без фактычнага павышэння кошту гэтай паслугі. У выніку эканамічны эфект будзе дасягнуты за кошт празрыстасці затрат на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў праз фарміраванне кошту абслугоўвання 1 кв.м на аснове тэхналагічных карт па серыях дамоў, а таксама аснашчэння жылых дамоў энергаэканомным абсталяваннем.
    Акрамя таго, рэалізацыя ўказа № 535 забяс­печыць своечасовае і рытмічнае фінансаванне арганізацый ЖКГ, што дасць магчымасць абараніць іх у частцы своечасовых разлікаў бюджэту за паслугі, а таксама выключыць выпадкі, калі выканкамы скарачаюць запланаваныя гадавыя аб’ёмы фінансавання на рэканструкцыю, мадэрнізацыю і капітальны рамонт аб’ектаў ЖКГ. Нормы дакумента абавязваюць утрымліваць няпрофільныя аб’екты толькі на  платнай аснове, а не за кошт паслуг, што аказваюцца насельніцтву.

     БелТА.
    Напечатать
    

    velcom павысіў кошт паслуг сувязі

    Аператар velcom з 1 снежня павысіў кошт паслуг сувязі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Павышэнне тарыфаў закране абаненцкую плату тарыфных планаў, выходныя нацыянальныя галасавыя выклікі, міжнародныя выклікі (за выключэннем...

    

    Неабходнасць у структурных пераўтварэннях у эканоміцы

    «Для Беларусі краевугольным каменем паўстае пытанне павышэння ўнутранай эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці за кошт правядзення, перш за ўсё, структурных пераўтварэнняў і ўсеагульнага ўключэння ўсіх грамадзян краіны ў працэс...

    

    Паслугі "Белтэлекама" за тэлефон і інтэрнэт

    РУП "Белтэлекам" з 25 жніўня змяняе правілы платы абанентамі за тэлефон і інтэрнэт.  ...

    

    ДАДАТКОВЫЯ МЕРЫ АБАРОНЫ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯН ПРЫ БУДАЎНІЦТВЕ ЖЫЛЛЯ

    У Беларусі прыняты меры па ўдасканаленню будаўнічай галіны. Адпаведны ўказ нумар 26 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 14 студзеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы....

    

    А. ЛУКАШЭНКА ПАДПІСАЎ УКАЗ АБ ПЕРАВОДЗЕ ДЗЯРЖАЎНАГА ЖЫЛЛЯ Ў ФОНД АРЭНДНА ...

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 563 "Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін", які прадугледжвае фарміраванне фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання (арэнднае жыллё)...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования