«Чарнобыль: мужнасць і памяць»

    Раздел: Новости Дата публикации: 28-04-2014, 09:18
    Пад такой назвай у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адкрылася кніжная выстава, прысвечаная дваццаць восьмай гадавіне чарнобыльскай трагедыі. На ёй прадстаўлена разнастайная літаратура, якая ўключае мастацкія творы, навукова-пазнавальныя, медыцынскія матэрыялы і інш. А напярэдадні 26 красавіка раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр правёў гадзіну трывогі з навучэнцамі агратэхнічнага каледжа "Чарнобыльскі шлях праходзіць скрозь гады”. Трагедыя Чарнобыля заключаецца ў тым, што людзі сутыкнуліся з праявамі атамнай энергіі менавіта ў форме так званага "мірнага атама”. Галоўнае ў гэтай трагедыі – яе ўрокі. Мы не маем права забывацца на іх. Такіх катастроф больш не павінна быць. Таму, калі мы будзем будаваць будучыню, мы заўсёды павінны памятаць урокі Чарнобыля. Вельмі яскрава пра трагедыю сказаў паэт Анатоль Грачанікаў:
    "Ах, Чарнобыль…
    Чарнобыль…
    Чарнобыль!
    Неславутая ў свеце АЭС!..
    Ты ў свае праглынула вантробы
    Нашу вёску і поле, і лес.
    І, здаецца, не атам твой "мірны”
    У глухіх ненажэрных катлах -
    Там гараць нашы хаты і свірны,
    Там гарыць наш палескі абсяг.
    Атруціла зямельку і мову,
    Долю нашу скруціла ты ў крук.
    І расплавіла шчасця падкову,
    Што вякамі каваў паляшук…”
                                       Сяргей Дынікаў.

    Напечатать
    

    Тэма Адзінага дня інфармавання – “Традыцыйныя каштоўнасці беларускага народ ...

    "Традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа. Некаторыя пытанні хрысціянскіх традыцый” – разгледжана на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама з калектывам агратэхнічнага каледжа....

    

    Пошук душы

    Багатая наша Крычаўшчына на літаратурныя таленты. ...

    

    Радасць навучання

    Настаўнікі аддзела мастацкага выхавання ДУА "Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi "Крэчут”  г. Крычава” імкнуцца, каб кожны дзень, праведзены на занятках у цэнтры, стаў для навучэнцаў падзеяй, напоўненай адчуваннем радасці і...

    

    Кандыдаты ў дэпутаты вылучаны

    Завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання....

    

    Размаўляць на мовах свету

    Можна  з упэўненасцю сказаць, што прафесія настаўніка з’яўляецца адной з самых паважаных і запатрабаваных у свеце. Яна ўнікальная, бо ва ўсе часы існавання чалавецтва была патрэба ў педагогах. У наш час яна патрэбна, як...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования