“Александрыя збірае сяброў”

    Раздел: Новости Дата публикации: 9-07-2014, 12:25
    5-6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна прайшло свята "Купалле”, на якім адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. 
    Па традыцыі, свята наведаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства,   кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што свята «Купалле» ў Александрыі служыць умацаванню адзінства народаў Беларусі, Расіі і Украіны. 
    На свяце прысутнічалі старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Руднік, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.
    Расказаўшы пра вынікі работы аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны за мінулы год, губернатар вобласці Пётр Руднік уручыў шматлікім пераможцам узнагароды. Леанід Заяц, адзначыўшы значны ўклад сельгасвытворцаў Прыдняпроўскага краю ў харчовую бяспеку краіны, таксама ўручыў узнагароды пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2013 годзе. Сярод узнагароджаных – працаўнікі структурнага падраздзялення "Маляцічы” СВК "Бель”: брыгадзір Лутаўскай малочнатаварнай фермы Раіса Агеева, аператар па штучным асемяненні жывёлы Сяргей Белянкоў, аператар машыннага даення кароў Таццяна Папянкова, аператар па абслугоўванні дойнага статка (жывёльнік-пастух) Генадзь Садзілоўскі, аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту Аляксандр Жмодзікаў, аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй 6-месячнага ўзросту Роберт Веліканаў. Паверце, з вялікай гордасцю назірала, як нашы маляціцкія жывёлаводы ўзнімаліся на сцэну і атрымлівалі ўзнагароды.
    У словах не перадаць, якое атрымалася свята, нават не параўнаеш з "маёўкамі” мінулых часоў. Гэта трэба пабачыць на ўласныя вочы, адчуць святочную, дружалюбную атмасферу. Сімвалічная сустрэча трох кірмашоў – Беларусі, Расіі, Украіны, святочныя тэатралізаваныя, канцэртныя праграмы, выставы-кірмашы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэматычныя экспазіцыі, выстава сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны, сольны канцэрт Надзеі Бабкінай і тэатра "Руская песня”…
    Была прадстаўлена на свяце і творчасць крычаўлян: народныя майстры Беларусі Вячаслаў Якавенка, Дзмітрый Дабравольскі, член народных майстроў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ярачэнка, мастак Сяргей Масіха, народны хор ветэранаў, народны ансамбль "Вітанне”…  А дырэктар Касцюшкавіцкага сельскага Дома культуры Людміла Талпыга ўдзельнічала ў праекце "Жывіце ў радасці” і ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  "Сям’я-рукатворца” заняла першае месца, гарманіст з Касцюшкавічаў Сяргей Чыж прымаў удзел у гала-канцэрце.
                            Таццяна Іўкіна.
                                
    Напечатать
    

    “Купальскае свята на Крычаўшчыне”

    Пад такой назвай  у раёне гарадскога пляжа прайшла святочная забаўляльная праграма, прысвечаная народнаму святу «Купалле».  Ужо традыцыйна кожны год, калі дзённая спякота пачынае спадаць,  на свята прыходзяць...

    

    Бельскія жывёлаводы - лепшыя

    Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2013 годзе....

    

    У БЕЛАРУСІ ЗАСНАВАНЫ ЮБІЛЕЙНЫ МЕДАЛЬ "70 ГОД ВЫЗВАЛЕННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕ ...

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня падпісаў указ "Аб устанаўленні юбілейнага медаля "70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара....

    

    Актуальныя пытанні

    ідэалагічнай работы ў сучасных умовах разгледжаны на семінары ідэалагічных работнікаў вобласці, у якім бралі ўдзел Першы намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, памочнік Прэзідэнта –...

    

    Заключныя акорды сельскагаспадарчага года

    На базе аграгарадка Бель – цэнтры, дзе людзям зручна жыць і працаваць, - прайшло святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. На правядзенне такіх мерапрыемстваў у...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования