“За бяспеку разам!”

    Раздел: Новости Дата публикации: 13-11-2017, 08:52
    Пад такой назвай прахо­дзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджванні пажараў і гібелі людзей на іх у жыллёвым фондзе. Супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абследавана больш за 2900 домаўладанняў. У тым ліку праверылі 21 сям’ю, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 221 адзінокага, адзінока пражываючага грамадзяніна, 8 адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў, 12 чалавек, якія вя­дуць асацыяльны лад жыцця. 12 асоб былі разгледжаны на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку. У сацыяльную службу была накіравана 101 інфармацыя пра неабходнасць аказання дапамогі пажылым людзям. У рамках акцыі работнікі РАНС выступаюць па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі ў працоўных калектывах. Спецыялісты здейснілі 44 рэйды па праверцы проціпажарнага стану паддашкаў, падвалаў і месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах. 
    Работнікі РАНС пры абследаванні домаўладанняў правяраюць пячное ацяпленне, электраправодку, праводзяць інструктаж. Калі парушэнні выяўлены, напрыклад, у сям’і з дзецьмі, накіроўваюць інфармацыю ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

    Напечатать
    

    Што зроблена

    Што зроблена за мінулы тыдзень па пытанні забеспячэння бяспекі людзей, у першую чаргу – па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей на іх.  ...

    

    “За бяспеку разам!”

    Пад такой назвай з 17 кастрычніка па 11 лістапада ў жыллёвым фондзе будзе праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх....

    

    Пытанні бяспекі – на першым плане

    Пытанні бяспекі людзей знаходзяцца ў цэнтры ўвагі раённай выканаўчай улады.  ...

    

    Ва ўзмоцненым рэжыме

    У сувязі з усталяваннем надзвычай спякотнага надвор’я і абвяшчэннем аранжавага ўзроўню небяспекі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, лясніцтвы, іншыя службы будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.   ...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования