Зарплаты медыкам плануюць павысіць

    Раздел: Новости Дата публикации: 15-11-2017, 08:33
    Зарплаты некаторым работнікам аховы здароўя плануюць павысіць у Беларусі з 1 снежня, паведаміў карэспандэнту БелТА старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберт Часнойць.
    Галіновы прафсаюз разам з Міністэрствам аховы здароўя ва ўстаноўленым парадку ўнеслі прапановы па павелічэнні зарплаты нізкааплатным катэгорыям работнікаў аховы здароўя. Плануецца павысіць тарыфныя аклады малодшаму медперсаналу, а таксама ўрачам-пачаткоўцам, якія не маюць кваліфікацыйных катэгорый і вопыту работы. Павышэнне зарплаты закране спецыялістаў, якія працуюць у дзяржаўных установах аховы здароўя.
    Рашэнне аб павелічэнні заработнай платы медыцынскім работнікам прымаецца на ўзроўні ўрада.
    Сярэдні заработак па галіне са студзеня па верасень 2017 года павялічыўся ў сярэднім на 14 працэнтаў. Прычым у дактароў павелічэнне склала 12,7 працэнта, сярэдняга медперсаналу - 12,6 працэнта. За верасень сярэдні заработак у цэлым па сферы дасягнуў Br655,2, у тым ліку ўрачоў - Br1023 (пры каэфіцыенце сумя­шчальніцтва 1,39), сярэдніх медыцынскіх работнікаў - Br646,5 (пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва - 1,23).
    Роберт Часнойць адзначыў, што пытанні павышэння зарплаты знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя і галіновага прафсаюза, вядуцца пошукі крыніц і шляхоў яе павышэння.
    Напечатать
    

    Забарона ўведзена з 3 сакавіка

    У сувязі з выпадкамі гібелі людзей пры выхадзе на нетрывалы лёд, якія раней мелі месца ў іншых рэгіёнах краіны,  і ў мэтах аховы жыцця і здароўя грама­дзян раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне "Аб мерах па выкананні...

    

    Кадравыя рашэнні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні.  ...

    

    ЗАРПЛАТЫ ЎЧАСТКОВЫМ УРАЧАМ І МЕДПЕРСАНАЛУ ХУТКАЙ ДАПАМОГІ ПАВЯЛІЧАЦЦА

    У Беларусі плануецца з красавіка павялічыць на 30-40 працэнтаў зарплаты ўчастковым урачам і медперсаналу хуткай дапамогі, паведаміў 29 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя па выніках работы за 2013 год...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования