Пра маці можна гаварыць бясконца

    Раздел: Новости Дата публикации: 13-10-2014, 10:50
    "Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее
    За дзяцей хвалявацца і перажываць. 
    Так, як маці, ніхто не ўмее на свеце 
    Немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.
    Так, як маці, ніхто цябе не разумее, 
    Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе. 
    Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,
    Не, ніхто не заменіць, матуля, цябе".
     
    Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты, уяўляюцца малюнкамі клапатлівых працавітых рук, добрых дапытлівых вачэй, ласкавай усмешкай на родных вуснах. Маці, мамачка, матулечка! Найдаражэйшы на свеце чалавек. Мы абавязаны ёй сваім нараджэннем. І ад самай першай хвіліны яна аберагае жыццё свайго немаўляці. Ад першага кроку і да гадоў даросласці, а нярэдка і пасля, яны - нашы берагіні, нашы анёлы-ахоўнікі. Мама... Матуля... Маці... Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова - МАМА! Слова, зразумелага, бадай, на ўсіх мовах свету. 
    Мама, мамачка, матуля... Хіба ёсць на свеце слова больш ласкавае і пяшчотнае за гэта? Хіба ёсць на свеце слова, якое гучыць больш мілагучна? Зразумела, няма. Бо ў гэта слова ўкладзена ўсё мацярынскае цяпло, уся мацярынская любоў, дабрыня, сардэчнасць і пяшчота. А ў большай ступені, чым мама, гэтымі якасцямі не валодае ні адна жывая істота на зямлі. Мамы надзелены вялікай сілай любві. Прычым яны любяць нас, сваіх дзяцей, не за нешта канкрэтнае, а проста за тое, што мы ёсць. Ніхто так хутка не прыдзе на дапамогу, ніхто так не зразумее нас, як нашыя матулі. Мацярынская любоў і самаахвярнасць - загадка, тайну якой яшчэ нікому не давялося разгадаць. I адразу прыгадваецца старадаўняя прытча пра юнака, які па загаду няўмольнай і хцівай каханкі прынёс ёй у ахвяру матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, спатыкнуўся, моцна ўдарыўся аб камень і застагнаў. "Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка!" - адгукнулася матчына сэрца...
    Самаахвярнасць і ўсёдаравальнасць - вышэйшая выява святой любві, бо толькі святыя здольны на такое пачуццё. Кожнаму з нас разам з жыццём даецца і чалавек, праз якога прыходзіць жыццё, і да скону яно асветлена святым пачуццём матчынай любві. Гэтую любоў нельга вызначыць, вытлумачыць, вымераць, бо яна - дар Усявышняга, як само жыццё. Фантастычнымі сродкамі славяць матчыну любоў паэты, бо розумам усвядоміць яе немагчыма - "цуды можна разумець толькі сэрцам". У Цёткі ёсць хвалюючы верш "Тры кветкі", напісаны паводле народнага падання пра юнака, што ў доўгую нялёгкую дарогу ўзяў тры кветкі: ад сябра, каханай і маці. У самы крытычны момант свайго жыцця юнак дастаў дарагі дарунак і ўбачыў: дзве кветкі завялі, жывой была толькі трэцяя - матчына. І недарэмна  казаў другі наш паэт Яўген Крупенька:

    Напечатать
    

    Восеньскі педагагічны роздум

    Восень -  самы прыгожы час....

    

    Такі ўжо звычай наш спрадвечны

    Спрадвеку наш народ вылучаўся гасціннасцю і ветлівасцю....

    

    Размаўляць на мовах свету

    Можна  з упэўненасцю сказаць, што прафесія настаўніка з’яўляецца адной з самых паважаных і запатрабаваных у свеце. Яна ўнікальная, бо ва ўсе часы існавання чалавецтва была патрэба ў педагогах. У наш час яна патрэбна, як...

    

    Не ў багацці шчасце

     Марыя Мацвееўна была жанчына з цвёрдым характарам, нават суровая, заўсёды дамагалася свайго. Гэтак яна старалася выхоўваць і свайго адзінага сына Валодзю, але гэта ў яе не вельмі атрымлівалася, хоць Валодзя быў і...

    
    Не ў багацці шчасце
    ---

    Не ў багацці шчасце

    Марыя Мацвееўна была жанчына з цвёрдым характарам, нават суровая, заўсёды дамагалася свайго. Гэтак яна старалася выхоўваць і свайго адзінага сына Валодзю, але гэта ў яе не вельмі атрымлівалася, хоць Валодзя быў і паслухмяным...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования