Першыя падручнікі новага пакалення

    Раздел: Образование Дата публикации: 13-07-2016, 10:17
    Першыя падручнікі новага пакалення атрымаюць вучні ў надыхо­дз­ячым навучальным годзе, паведаміла 7 ліпеня ў час круглага стала, прысвечанага падрыхтоўцы да навучальнага года і Рэспубліканскага педагагічнага савета, у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
    Паводле яе слоў, распрацаваны навучальныя праграмы па ўсіх прадметах, мадэль базавага падручніка. Падрыхтаваны першыя падручнікі новага пакалення. Усе распрацаваныя матэрыялы вельмі шырока абмяркоўваліся ў школах, з педагогамі. «Мы атрымалі ад настаўнікаў рэальную дапамогу і падтрымку, шмат  канкрэтных канструктыўных прапаноў паступала на наш партал», - сказала Раіса Сідарэнка. Базавы падручнік будзе змяшчаць неабходны набор ведаў, якімі павінен валодаць кожны вучань. «Нараўне з традыцыйнымі функцыямі гэты падручнік будзе выконваць навігацыйную функцыю, г.зн. арыентаваць вучняў і педагогаў у навучальных і навучальна-метадычных выданнях, электронных адукацыйных рэсурсах, якія распрацаваны па навучальным прадмеце. Дадаткі да базавага падручніка (друкаваныя і электронныя) дадуць магчымасць задаволіць адукацыйныя запатрабаванні высокаматываваных вучняў», - сказала яна.
    Таксама намеснік міністра расказала, што з 1 верасня 2015 года ў 1118 установах адкрыты профільныя класы (37 працэнтаў). Прадметы на павышаным узроўні вывучаюць 29 тыс. дзесяцікласнікаў. «У адпаведнасці з абноўленай канцэпцыяй навучання магчыма фарміраванне профільных класаў па розных мадэлях», - сказала яна.
    Пры гэтым Раіса Сідарэнка асабліва спынілася на новым напрамку работы – дапрофільнай падрыхтоўцы. Трэба актыўней дапамагаць вучням з выбарам профілю, падкрэсліла яна.

    Напечатать
    

    Удзел моладзі

    Удзел  моладзі ва Усебеларускім народным сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае....

    

    Усебеларускі народны сход

    Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні...

    

    «Цяпер неабходнасць»

    Узроставая розніца пры выхадзе на пенсію ў мужчын і жанчын павінна захавацца. Такое меркаванне выказала намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.  ...

    

    Павялічваць у Беларусі пенсійны ўзрост у 2016 годзе не будуць

    Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова....

    

    Цяперашні ўрад будзе выконваць абавязкі да фарміравання новага

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 435 у сувязі са складаннем урадам Беларусі сваіх паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования