“Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”

    Раздел: Образование Дата публикации: 15-03-2017, 07:59
    Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне”, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка”. Праводзіцца ён сярод вучняў пачатковых класаў, 5-6, 7-8, 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
    Мэты конкурсу – павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі. Дэвіз конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем ра­зам,  ствараем сябе і краіну!”.
    Конкурс праходзіць у чатыры этапы: першы – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, з 1 па 31 сакавіка (колькасць ­удзельнікаў не абмяжоўваецца); другі – раённы, з 1 па 30 красавіка; трэці – абласны (Мінскі гарадскі), з 1 па 31 мая; чацвёрты – заключны рэспубліканскі, у гэтым годзе будзе праходзіць падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
    Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступені адпаведна. Пераможцы рэс­публіканскага конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубронак”.
    Напечатать
    

    “Чытаем па-беларуску з velcom”

    На мінулым тыдні на Крычаўшчыну завіталі ўдзельнікі сацыяльна-адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom”. Госці наведалі Сакольніцкую СШ, СШ № 1, а таксама Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Крэчут”, дзе сабраліся...

    

    І дзень адкрытых дзвярэй…

    Па ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  ...

    

    «Люблю цябе, мой край родны!»

    пад такой назвай у Новасібірску (Расійская Федэрацыя) прайшоў другі Міжнародны конкурс сацыяльна значных плакатаў, у якім прынялі ўдзел выхаванцы нашых ясляў-сада і іх сем’і.  ...

    

    "Дзень добры, свет!"

    Мастацтва напаўняе наша жыццё прыгажосцю, радасцю і натхненнем, напаўняе кожнага з нас, калі мы марым, вучымся, ствараем і дорым сваю творчасць людзям. ...

    

    Амаль трэцяя частка бюджэту

    Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования