“Дзень добры, свет!”

    Раздел: Образование Дата публикации: 20-03-2017, 08:51
    У студзені-лютым упраў­ленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і абласны Цэнтр творчасці праводзілі адборачныя туры абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Дзень добры, свет!». У конкурсе бралі ­ўдзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх куткоў Магілёўшчыны. Змагацца за перамогу давялося і прадстаўнікам нашага раёна. Канкурсанты маглі праявіць сябе ў самых розных жанрах вакальнай, тэатральнай, харэаграфічнай, дэкаратыўна-прык­ладной творчасці і выяўленчага мастацтва.
    У выніку ўпар­тай барацьбы на абласным этапе навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» апынуліся ў ліку пераможцаў. Дыплом І ступені ў намінацыі «Харэаграфічная творчасць» заваявала аб’яднанне па інтарэсах «Харэаграфія» (педагог І. Шэцікава). Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Вакальныя спевы» атрымаў Кірыл Громаў, навучэнец узорнай эстраднай студыі «Мазаіка» (педагог Н. Дынікава). Таксама дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Тэатральная творчасць» былі ўзнагароджаны Таццяна Траянава і Кірыл Громаў, навучэнцы тэатральнага аб’яднання «Марынад» (педагог А. Лукашова). 
    Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне праходзілі на гала-канцэрце ў абласным Цэнтры творчасці. Дыпломы пераможцам уручаў начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама В. Рыжкоў. 
    Увогуле юныя артысты атрымалі магчымасць не толькі выступіць на вялікай сцэне, данесці сваю творчасць да гледачоў, але і пазнаёміцца з цікавымі мастацкімі ідэямі калектываў навучэнцаў іншых устаноў адукацыі вобласці, зара­дзіцца пазітыўнымі эмоцыямі і добрым настроем.
    Лепшыя творчыя работы выяўленчага і дэкаратыўна-прык­ладнога мастацтва былі прадстаўлены на абласной выставе дзіцячай творчасці «Дзень добры, свет!». Яе вынікі будуць падведзены пазней. 

    Напечатать
    

    І навагоднія падарункі…

    З усёй краіны ў Мінск з’ехаліся таленавітыя дзеці на конкурс маладых выканаўцаў "Беларускія таленты”. Спрабавалі свае сілы ў гэтым конкурсе ў намінацыі "вакал” і выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра творчасці дзяцей і...

    

    «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня»

    Пад такім дэвізам у нашай краіне прайшоў рэспубліканскі ты­дзень тэхнічнай твор­часці.  ...

    

    "Дзень добры, свет!"

    Мастацтва напаўняе наша жыццё прыгажосцю, радасцю і натхненнем, напаўняе кожнага з нас, калі мы марым, вучымся, ствараем і дорым сваю творчасць людзям. ...

    

    "Віват, Імперыя дзяцінства!"

    Дзяцінства - непаўторны час, краіна светлых мар, творчых дасягненняў...

    

    Радасць навучання

    Настаўнікі аддзела мастацкага выхавання ДУА "Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi "Крэчут”  г. Крычава” імкнуцца, каб кожны дзень, праведзены на занятках у цэнтры, стаў для навучэнцаў падзеяй, напоўненай адчуваннем радасці і...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования