Лета – пара будатрадаў

    Раздел: Образование Дата публикации: 31-07-2017, 10:08
    110 чалавек ва ўзросце ад 14 гадоў плануецца задзейнічаць у будаўнічых атрадах. Будатрады – гэта добра­ахвотныя аб’яднанні навучэнцаў ці ўвогуле любых жадаючых, якія складаюцца з 7-30 чалавек і ствараюцца  для працы не менш, чым на 10 дзён у вольны ад вучобы ці работы час. Іх арганізацыя – адзін з ключавых напрамкаў дзейнасці раённага камітэта ГА "БРСМ”. Ужо завяршыў сваю работу будатрад імя А. Гуменнікава. Ён складаўся з 12 чалавек – членаў БРСМ, якія працавалі на тэрыторыі Касцюшкавіцкага сельвыканкама. З 20 ліпеня пачаў работу будатрад імя М. Суп­рунова, які складаецца з 7 студэнтаў агратэхнічнага каледжа. У якасці падсобных рабочых навучэнцы робяць на будаўніц­т­ве новай школы, добраўпарадкоўваюць вакольную тэрыторыю. 
    Будаўнічы атрад – гэта доб­рая магчымасць падзарабіць і карысна правесці летні вольны час. Таксама, па словах выконваючай абавязкі першага сакратара РА ГА "БРСМ” Вольгі Цымбаліставай, арганізацыя буд­атрадаў – дзейнасць, якая мае пэўныя мэты і задачы па развіцці моладзі. Падобныя доб­раахвотныя аб’яднанні – гэта не толькі гарантаваная занятасць і магчымасць атрымаць рабочы вопыт. Будатрады дазваляюць накіраваць энергію маладых людзей у патрэбнае рэчышча і тым самым пазбегнуць правапарушэнняў. Да таго ж, у будатра­дзе можна знайсці новых сяброў.

    Напечатать
    

    За будучыню незалежнай Беларусі

    Да дня выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь застаецца некалькі дзён. З 6 кастрычніка выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці ў гэты дзень прыйсці на выбарчы ўчастак, маюць права аддаць свой голас за вызначанага кандыдата...

    

    Душэўная цеплыня і творчае натхненне

    Таленавіты педагог і цудоўны чалавек – толькі так можна ахарактарызаваць настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Лілію Уладзіміраўну Піменаву. За той час, што яна робіць у гімназіі, яе прадметы сталі любімымі шмат для каго з...

    

    Шчаслівы чалавек

    Не так даўно ў Цэнтр вольнага часу дзяцей і моладзі, што  знаходзіцца ў мікрараёне "Сож”, прыйшла рабіць педагогам англійскай мовы Юлія Стрэчань. Маладая, таленавітая, творчая -  яна адразу спадабалася і дзецям, і...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования