“Мы не прывыклі здавацца і адступаць”

    Раздел: Образование Дата публикации: 4-12-2017, 08:33
    Свята сяброўства, згуртаванасці і творчасці – пасвячэнне ў ліцэісты – адбылося ў абласным ліцэі № 4. 10-класнікі з розных раёнаў вобласці сталі паўнапраўнымі навучэнцамі крычаўскай альма-матар.  Традыцыі пасвячэння сёлета споўніўся 21 год. Што значыць быць сапраўдным ліцэістам? Гэта –  любіць веды, імкнуцца быць першым, валодаць інтэлектам і талентам, паважаць настаўнікаў, быць мэтанакіраваным, цікаўным. Павіншаваў новаспечаных ліцэістаў і пажадаў поспехаў дырэктар абласнога ліцэя № 4 Міхаіл Міхайлаў: "Вы прайшлі выпрабавальны тэрмін, закончыўшы першую чвэрць. З першых дзён вы актыўна ўключыліся ў  культурныя і спартыўныя мерапрыемствы.  Пачаліся раённыя алімпіяды, і вы ўжо атрымалі дыпломы. Старт дадзены нядрэнны”. 
    Наказ сваім малодшым сябрам далі 11-класнікі і ўручылі паветра ліцэя (у павет-раных шарыках) і падарункі. У сваю чаргу 10-класнікі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Анжэлы  Ва-шчанка падрыхтавалі святочны канцэрт. У вясёлых інсцэніроўках і песнях навучэнцы розных профіляў, а гэта хіміка-біялагічны, фізіка-матэматычны, філалагічны і грамадазнаўства, расказалі пра сябе і свае захапленні. Пасля яны далі клятву і сталі сапраўднымі ліцэістамі. Завяршылася свята дружным выкананнем і вучнямі, і настаўнікамі ліцэйскай песні. 
    Чаму школьнікі выбіраюць наш ліцэй? Некаторыя дзеці нават адрываюцца ад роднага дому, бацькоў і едуць у незнаёмы горад. Так, Вольга Тарасюга пры-ехала з Клімавіцкага раёна, з Мілаславічаў. Дзяўчына хоча звязаць будучую прафесію з медыцынай і плануе паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову. Яна выбрала клас хіміка-біялагічнага профілю, каб больш паглыблена вывучаць прадметы. Таксама Вольга спадзяецца знайсці ў ліцэі новых сяброў. Яе аднакласніца Карына Захарава, якая марыць стаць урачом, – таксама з Клімаўшчыны, з Малышкавічаў. Дзяўчына прызналася, што цяжка было толькі першы тыдзень, бо сумавала па родных, ды і нагрузка на занятках тут большая, але ўцягнулася ў ліцэйскае жыццё. Вераніка Жывіцкая родам з Лабковічаў, навучаецца ў класе філалогіі і грамадазнаўства. "Хачу добра здаць тэсціраванне па мовах і матэматыцы і паступіць у ВНУ, а ў ліцэі прадметы вывучаюцца больш паглыб-лена. Тут усе дзеці матываваныя, і дух саперніцтва дапамагае ў вучобе”, – падзялілася ліцэістка.

    Напечатать
    

    Не баіцца працы

    Марыла стаць швачкай, паступала на повара, стала маляром-тынкоўшчыкам – так вызначыўся лёс маляра 4 разраду УКВП "Камунальнік” Вольгі Івановай. І жанчына ніколькі не шкадуе. "Любім сваю прафесію.  ...

    

    "Мы самі лекары душы сваёй...

    Сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігавыдання. У 1517 годзе наш славуты асветнік Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую кнігу - "Псалтыр". Да гэтага юбілею прымеркавана шмат разнастайных мерапрыемстваў. Прайшоў...

    
    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования