Перавядуць у разрад нездавальняючых

    Раздел: Образование Дата публикации: 7-02-2018, 09:02
    Адзнакі 1 і 2 балы ў 5-11 класах беларускіх школ перавядуць у разрад нездавальняючых, паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка на падагульняючым пасяджэнні калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БелТА.
    «Для павышэння адказнасці вучняў за вынікі вучобы міністэрствам прынята ўжо рашэнне аб увядзенні з наступнага навучальнага года не­здавальняючых адзнак у 5-11 класах - 1 і 2 балы. Пакідаць на другі год з нездавальняючымі адзнакамі пакуль не плануем», - сказаў Ігар Карпенка. 
    У перспектыве пасля ўвядзення інстытута незалежнай атэстацыі, якая павінна праводзіцца пры наяўнасці надзейных метадаў ацэньвання, крытэрыяў адкрытасці, празрыстасці, даступнасці інфармацыі, дак­ладных механізмаў зваротнай сувязі кожны выпускнік павінен атры­маць аб’ектыўны адказ на пытанне: якую траекторыю далейшай ­адукацыі яму трэба выбраць. Паводле слоў міністра, гэта будзе садзейнічаць павышэнню матывацыі ў выбары будучай прафесіі.
    На працягу 2018 года нараўне з распрацоўкай адпаведнай нарматыўнай базы неабходна арганізаваць правільную растлумачальную работу з усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Тым больш што ў бягучым годзе будзе праведзена знешняя ацэнка якасці школьнай адукацыі праз удзел у міжнародным даследаванні PISA. Вясной 2017 года ўжо адбыўся пробны этап, які паказаў, што тэхнічна і арганізацыйна рэспубліка да даследавання гатова.
    Напечатать
    

    Першыя падручнікі новага пакалення

    Першыя падручнікі новага пакалення атрымаюць вучні ў надыхо­дз­ячым навучальным годзе...

    

    Павялічваць у Беларусі пенсійны ўзрост у 2016 годзе не будуць

    Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова....

    

    Амаль трэцяя частка бюджэту

    Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама...

    

    ЗАРПЛАТЫ ЎЧАСТКОВЫМ УРАЧАМ І МЕДПЕРСАНАЛУ ХУТКАЙ ДАПАМОГІ ПАВЯЛІЧАЦЦА

    У Беларусі плануецца з красавіка павялічыць на 30-40 працэнтаў зарплаты ўчастковым урачам і медперсаналу хуткай дапамогі, паведаміў 29 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя па выніках работы за 2013 год...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования