"Віват, Імперыя дзяцінства!"

    Раздел: Образование Дата публикации: 17-11-2014, 07:48
    Дзяцінства - непаўторны час, краіна светлых мар, творчых дасягненняў, узнёслых думак… Менавіта таму асноўнай задачай кожнага дарослага чалавека з'яўляецца напаўненне жыцця дзіцяці яркімі, светлымі момантамі, раскрыццё яго творчай асобы. Для рэалізацыі пастаўленых задач настаўнікі дадатковай адукацыі "ЦТДзіМ "Крэчут" разам з выхаванцамі ўдзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, на якіх дзеці звычайна паказваюць добрыя вынікі. Так, у верасні нашы навучэнцы прымалі ўдзел у абласным конкурсным фестывалі "Віват, Імперыя дзяцінства!" у Горках, мэтай якога з'яўляліся развіццё і папулярызацыя дзіцячай мастацкай творчасці, павышэнне выканаўчага майстэрства, пошук і выяўленне таленавітых дзяцей і моладзі. І на гэтым фестывалі таленты навучэнцаў "ЦТДзіМ "Крэчут" не засталіся незаўважанымі. У прыватнасці, дуэт узорнай студыі "Мазаіка" ў складзе Юліі Асмалоўскай і Уладзіслава Воспішчава ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі "Вакальны ансамбль" (кіраўнік - Наталля Матвеенка). Таксама дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны харэаграфічны калектыў узорнай студыі "Мазаіка" ў намінацыі "Народны стылізаваны танец" (кіраўнік - Аксана Антропенка).
    Пад адкрытым небам была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праведзены майстар-класы па бяросце. Пры падвядзенні вынікаў навучэнцы "ЦТДзіМ "Крэчут"  былі ўзнагароджаны дыпломамі І ступені - Максім Кірпічэнка (кіраўнік - Таццяна Букаўнёва) і Яўгенія Бачкова (кіраўнік - Вольга Бандарэнка), дыпломам ІІІ ступені адзначаны Дзмітрый Жолудзеў (кіраўнік - Аксана Жолудзева). Майстар-класы па рабоце з бяростай прадэманстравалі настаўнікі дадатковай адукацыі Іна Шамрына і Таццяна Антухевіч. Віншуем нашых пераможцаў і жадаем новых творчых дасягненняў!
    Дарослыя, напоўніце жыццё сваіх дзяцей яркімі момантамі, дапамажыце развіцца творчай асобе. І дзеці парадуюць вас сваімі вынікамі.
                                                       Наталля Макарэвіч,
                                                       метадыст "ЦТДзіМ "Крэчут".
    Напечатать
    

    "Планета шчаслівага дзяцінства"

    У Дзіцячым парку праходзіла свята "Планета шчаслівага дзяцінства", прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, арганізаванае Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі "Крэчут"....

    

    І ажывае водгулле стагоддзяў…

    Познім вечарам у кватэры народнага майстра Вячаслава Якавенкі зазвінеў тэлефон. "Вас непакоіць расійскае тэлебачанне, канал НТВ, праграма "Сёння”, рэжысёр Антонаў Павел, - прагучала ў трубцы....

    

    “Лятучы карабель”

    На сцэне раённага Цэнтра культуры прайшла прэм’ера спектакля "Лятучы карабель”....

    

    Гукалі вясну

    У Крычаў завіталі ў госці да дзіцячай народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Свісцёлка” журналісты  рэспубліканскага тэлебачання. Гэта адбылося ў дзень Цімафея, якога вельмі паважалі старыя людзі. Цімафей -...

    

    Радасць навучання

    Настаўнікі аддзела мастацкага выхавання ДУА "Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi "Крэчут”  г. Крычава” імкнуцца, каб кожны дзень, праведзены на занятках у цэнтры, стаў для навучэнцаў падзеяй, напоўненай адчуваннем радасці і...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования