В соответствии с утвержденным Центральной комиссией Календарным планом организационных мероприятий по подготовке и проведению выборов в местные Советы депутатов Республики Беларусь двадцать восьмого созыва, последними днями подачи документов о выдвижении представителей в состав участковых избирательных комиссий являются суббота и воскресенье 30 и 31 декабря 2017 г.


    Актыўнасць палітычных партый
    Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным на сайце ЦВК, адзначыла ўсё большую актыўнасць палітычных партый на першых этапах выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў - 2018, паведамляе БелТА.
    Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, 4 снежня завяршыўся важны этап гэтай кампаніі - утвораны акруговыя выбаркамы па выбарах дэпутатаў абласных Саветаў, а таксама дзевяць раённых камісій горада Мінска па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета. 
    «Гэтыя органы будуць працаваць непасрэдна з кандыдатамі ў дэпутаты і ўжо прымаюць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Таму тыя патэнцыяльныя кандыдаты, якія жадаюць вылучыцца шляхам збору подпісаў, могуць падаваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы», - заўважыла яна.
    У заяве павінен змяшчацца спіс членаў ініцыя­тыўнай групы. Мінімальная колькасць - тры чалавекі, максімальная - дзесяць. Пры гэтым члены групы могуць не пражываць на тэрыторыі той выбарчай акругі, дзе будуць збірацца подпісы, галоўнае - каб выбаршчыкі, якія будуць ставіць гэтыя подпісы, пражывалі на тэрыторыі той акругі, дзе вылучаецца кандыдат.
    Лідзія Ярмошына таксама праінфармавала аб тым, хто ўвайшоў у склад акруговых, Мінскіх раённых выбаркамаў. «У нас вырасла колькасць тых, каго намініравалі на гэтыя пасады грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі. Так, колькасць партыйных вылучэнцаў у складзе акруговых, раённых выбарчых камісій павялічылася на 2 працэнты. А ад прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у цэлым - на 8 працэнтаў. Пры гэтым зменшылася колькасць тых, хто вылучаўся ад працоўных калектываў альбо шляхам збору подпісаў грамадзян», - канстатавала яна.
    Старшыня ЦВК звярнула ўвагу на асаблівую актыўнасць асобных партый. «У склад выбарчых камісій увайшлі прадстаўнікі не толькі партый, якія прытрымліваюцца прадзяржаўнай палітыкі, але і партыі, якія адносяць сябе да катэгорыі апазіцыйных», - заўважыла Лідзія Ярмошына. Напрык­лад, колькасць прадстаўнікоў партыі «Справядлівы свет» павялічылася ў акруговых камісіях у параўнанні з папярэднімі мясцовымі выбарамі амаль у тры разы. У два з лішнім разы вырасла к­оль­касць прадстаўнікоў Партыі БНФ. Актыўна працуе Рэс­публіканская партыя працы і справядлівасці, у яе таксама павялічылася колькасць прадстаўнікоў амаль у два разы. Значна ўзмацніла свае пазіцыі Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды. «Усё гэта сведчыць аб тым, што ў нас актыўна фарміруецца грамадзянская супольнасць», - лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
    Што датычыцца грамадскіх аб’яднанняў, найбольш актыўна сябе праяўляюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РГА «Белая Русь» і Беларускі саюз жанчын.
    «Такім чынам, мы бачым: тыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія жадаюць працаваць на гэтыя выбары, актыўна прымаюць ­удзел у цяперашняй выбарчай кампаніі і, зразумела, бу­дуць таксама ўплываць на ход выбараў», - рэзюмавала Лідзія Ярмошына.
    Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, будзе размеркавана наогул крыху больш за 18 тыс. мандатаў. Тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца аж да 18 лютага.



    Вылучэнне кандыдатаўу дэпутаты
    мясцовых Саветаў пачнецца 10 снежня, заявіла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні Цэнтр­выбаркама па падрыхтоўцы да мясцовых выбараў, перадае карэс­пандэнт БелТА. 
    «Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе ажыццяўляцца з 10 снежня па 8 студзеня, прычым 8 студзеня - гэта апошні дзень здачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты», - расказала Лідзія Ярмошына. Рэгістрацыя пройдзе з 9 па 18 студзеня.
    Пасля правядзення рэгістрацыі стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі, які прадоўжыцца да 18 лютага ўключна. Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, цяпер каляндарны план дапаўняецца спецыяльным раздзелам, які датычыцца стварэння асабістых выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты. У ім прадугледжаны як тэрміны ўтварэння фондаў, так і тэрміны справаздач, якія павінны быць прадастаўлены пасля выбарчай кампаніі.
    Не пазней за 7 лютага выбаршчыкам павінны быць накіраваны запрашэнні прыйсці на выбарчыя ўчасткі, а ўчастковыя выбарчыя камісіі павінны быць забяспечаны бюлетэнямі для галасавання не пазней за 12 лютага.
    Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў павінны быць утвораны не пазней за 24 лістапада. Паколькі ў Беларусі 1309 мясцовых Саветаў (з улікам сельскіх), аналагічная коль­касць тэрытарыяльных камісій павінна быць утворана. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 21 лістапада.
    Не пазней за 29 лістапада ў друку павінны з’явіцца спісы выбарчых акруг - іх нумары, апісанне і найменне.
    Участкі для галасавання будуць утвораны не пазней за 16 снежня, участковыя выбаркамы - не пазней за 3 студзеня. Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што апошні тэрмін падачы дакументаў аб вылучэнні ў склад участковых выбаркамаў прыпадае на 31 снежня 2017 года (нядзелю). З улікам гэтага будзе арганізавана дзяжурства.
    Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час праведзенай напярэдадні рабочай сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года. Да гэтага Цэнтр­выбаркам неаднаразова заяўляў, што прапанаваная дата з’яўляецца найбольш аптымальнай, паколькі больш раннія тэрміны правядзення электаральнай падзеі супадаюць з канікуламі ў студэнтаў, якія галасуюць па месцы вучобы. У той жа час, згодна з календаром выбараў, яны павінны прайсці не пазней за 20 лютага 2018 года.

    Збор подпісаў – найбольш эфектыўны

    Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць збор подпісаў найбольш эфектыўным спосабам вылучэння кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах, перадае карэс­пандэнт БелТА.
    Як адзначыла загадчыца аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы Цэнтральнай камісіі Галіна Мкртычан, збор подпісаў выбаршчыкаў з’яўляецца найбольш эфектыўным спосабам вылучэння, паколькі ў гэтым працэсе прысутнічае ўжо элемент перадвыбарнай агітацыі за кандыдата. Тым не менш, пры вылучэнні менавіта гэтым спосабам, як правіла, дапускаецца шмат памылак. З’яўляюцца новыя ўдзельнікі выбарчага працэсу, якія раней не сутыкаліся з гэтымі працэдурамі, з-за чаго ўзнікаюць спрэчкі.
    Збор подпісаў можа ажыццяўляцца толькі членамі ініцыятыўных груп, якія павінны абавязкова мець пры сабе пасведчанне, выдадзенае адпаведнай выбарчай камісіяй, і дакумент, які пацвярджае іх асобу. Выбаршчыкі ў падтрымку асоб, якія прапануюцца да вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты, ставяць подпісы ў падпісных лістах, якія выраб­лены Цэнтрвыбаркамам ва ўстаноўленай форме. Але пры неабходнасці дапускаецца і ксеракапіраванне бланкаў або раздрукоўка з сайта ЦВК. Пры гэтым павінны захоўвацца форма і памер падпіснога ліста.
    Законам прадугледжаны і пэўныя патрабаванні да запаўнення падпісных лістоў. Перш за ўсё, у кожны падпісны ліст яшчэ да пачатку збору подпісаў павінны быць унесены без скарачэння звесткі аб асобах, якія вылучаюцца кандыдатамі (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца работы або занятак, займаемая пасада, месца жыхарства, партый­насць). Збор подпісаў у лістах, у якіх гэтыя звесткі адсутнічаюць, не дапускаецца. Невыкананне гэтага патрабавання прывядзе да негатыўных прававых наступстваў, аж да адміністрацыйнай адказнасці.
    Ставіць у падпісных лістах свае подпісы ў падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета, маюць права грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў, а таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і маюць пасведчанне на права жыхарства.
    У падпісным лісце павінны быць толькі подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі акругі, па якой вылучаецца кандыдат. Подпісы, сабраныя на тэрыторыі іншай акругі, улічвацца не будуць.
    Як паведамлялася, у Беларусі вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў праводзіцца традыцыйнымі спосабамі: ад палітычных партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
    Згодна з заканадаўствам краіны, на выбарах такога ўзроўню няма парога яўкі, таму перамагае той, хто набраў большасць галасоў. Замежныя наглядальнікі для маніторынгу не запрашаюцца, выключэнне можа рабіцца для прадстаўнікоў акрэдытаванага дыпкорпуса. У цэлым жа ў маніторынгу заняты нацыянальныя наглядальнікі, у тым ліку ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

    Барацьба за дэпутацкія мандаты
    Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына прагназуе барацьбу за дэпутацкія мандаты ў некаторых гарадскіх Саветах. Такое меркаванне яна выказала ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь», паведамляе БелТА.
    «Абсалютна ўпэўнена, што барацьба будзе за дэпутацкія мандаты ў мінскім гарсавеце. Упэўнена, што будуць цікавыя схваткі ў нашых гарадах абласнога падпарадкавання. А ў вёсцы, вядома, не», - канстатавала Лідзія Ярмошына.
    Як паведамлялася, выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы назначаны на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца аж да 18 лютага.

    Прагаласаваць дэтэрмінова
    на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў можна будзе з 13 па 17 лютага 2018 года. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі, паведамляе БелТА.
    Датэрміновае галасаванне будзе праводзіцца з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Датэрмінова аддаць свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання 18 лютага не патрабуецца.
    «Калі ў дзень выбараў вы будзеце знахо­дзіцца за мяжой, рэкамендуем пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, паколькі ў адрозненне ад выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі рэспублікі не прадугледжана», - адзначаецца ў паведамленні ЦВК.
    Галасаванне 18 лютага будзе арганізавана з 8.00 да 20.00. Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, уключанаму ў спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэс­публікі Беларусь або аднаго з дакументаў, якія выдадзены ўпаўнаважанымі дзяржорганамі і арганізацыямі краіны. Гэта ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне або пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкі білет, даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт), пасведчанне на права жыхарства (для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).
    Калі выбаршчык па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці на ўчастак, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне дома. З такой просьбай можна звярнуцца самастойна або праз суседзяў, сваякоў з 4 студзеня 2018 года, а 18 лютага - не пазней за 18.00. Прычыну немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання афіцыйна пацвярджаць таксама не патрабуецца.
    Пры знаходжанні ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, выбаршчык мае права прагаласаваць на ўчастку, створаным непасрэдна па месцы адпачынку (лячэння).
    Больш за 18 тыс. дэпутатаў мясцовых Саветаў выберуць у Беларусі 18 лютага 2018 года. Вылучэнне кандыдатаў праводзіцца традыцыйнымі спосабамі: ад палітычных партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Згодна з заканадаўствам краіны, на выбарах такога ўзроўню няма парога яўкі, таму перамагае той, хто набраў большасць галасоў.
    Плануецца, што бюджэт выбараў у валютным эквіваленце складзе каля $10,5 млн.


    З’явяцца новыя палітыкі
    У цяперашняй выбарчай кампаніі чакаецца ўдзел даволі вялікай колькасці кандыдатаў-індывідуалаў. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіць у Віцебску.
    Каменціруючы звароты, якія цяпер паступаюць у Цэнтральную камісію, Лідзія Ярмошына адзначыла, што яны ў большасці датычацца парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Высвятляюцца нюансы дэкларавання маёмасці, выкарыстання сродкаў выбарчага фонду, вядзення агітацыі і г.д. «Усё гэта сведчыць аб тым, што ў нас даволі шмат уступае ў барацьбу кандыдатаў-індывідуалаў. Таму што, як правіла, тыя, хто ідзе на выбары ад партыі, больш дасведчаныя ў такіх дэталях і пытаннях. Такім чынам, у нас будуць нечаканыя асобы і з’явяцца новыя палітыкі. Тыя, якія цяпер паўдзельнічаюць у выбарах», - сказала старшыня ЦВК.
    У  Мінску быў дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Сёння вучоба праходзіць у Віцебску. Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
    Што датычыцца этапаў выбарчай кампаніі, то дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымацца па 14 снежня ўключна. Тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, якія дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у выніку прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
    Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.


    6 декабря 2017 г. состоялось первое организационное заседание окружной избирательной комиссии Кричевского избирательного округа № 24 по выборам в Могилевский областной Совет депутатов двадцать восьмого созыва.
    Председателем комиссии избран Копаев Николай Михайлович, заместителем председателя комиссии - Семенов Владимир Владимирович, секретарем комиссии -  Морозова Наталья Ивановна.
    Утвержден режим работы комиссии:
    в будние дни - с 10.00 до 19.00;
    перерыв  - с 14.00 до 15.00;
    в субботу - с 10.00 до 14.00;
    воскресенье -  выходной.
    Окружная избирательная комиссия Кричевского избирательного округа № 24 по выборам в Могилевский областной Совет депутатов двадцать восьмого созыва размещается по адресу: г. Кричев, ул.Советская, 51, районный исполнительный комитет, кабинет № 210, телефон 26 610.
                          Председатель  комиссии                                Н.М.Копаев.




    Напечатать
Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования