Што такое метэазалежнасць?

    Раздел: Здоровье Дата публикации: 30-01-2014, 09:27
    Што такое  метэазалежнасць?Усе людзі па-рознаму рэагуюць на змены ў надвор’і: хтосьці любіць сонца, а некаторым да сэрца дождж... Але наш арганізм неадкладна рэагуе на пагодныя перамены. Тое, што клімат і надвор’е ўплываюць на чалавека, вядома з даўніх часоў. Яшчэ Гіпакрат рэгулярна праводзіў метэаралагічныя назіранні і ўпершыню вызначыў метэазалежнасць як сезоннае чаргаванне абвастрэнняў розных захворванняў. У сваіх кнігах пра эпідэмічныя захворванні апісанне кожнай хваробы старажытны грэк пачынаў з уплыву на яе метэаралагічных умоў.
    У сучасным жыцці прыкметай метэазалежнасці можа быць не толькі дрэнны настрой, але і галаўны боль, слабасць, хуткая стамляльнасць і інш. Што ж такое метэазалежнасць? Хвароба ці ўсяго толькі часовае недамаганне? Для адных людзей - адно, а для другіх - іншае. Калі перад зменай надвор’я вы адчуваеце млявасць і санлівасць ці, наадварот, становіцеся незвычайна ўзбуджанымі і актыўнымі, то гэта цалкам нармальна. Так арганізм рэагуе на змены ў атмасферы, і праблемай гэта не лічыцца. А вось абвастрэнне хранічных хвароб у адказ на атмасферныя змены можа быць сапраўды небяспечным для здароўя. Абвастрэнне можа здарыцца яшчэ да перамены надвор’я, як свайго роду сігнальная рэакцыя. У людзей, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, самаадчуванне можа пагоршыцца нават за некалькі гадзін да рэзкай змены тэмпературы або атмасфернага ціску. Часам галаўны боль, боль у суставах, слабасць і беспадстаўная трывожнасць можа правакаваць нават змяненне напрамку ветру.
    Як змагацца з метэазалежнасцю? Зразумела, чалавек не ў стане паўплываць на надвор’е. Але вось дапамагчы свайму арганізму перажыць гэты цяжкі перыяд можа кожны. Захаванне некаторых досыць простых правілаў дапаможа справіцца з праблемамі больш лёгка.
    У першую чаргу, неабходна паклапаціцца пра імунную, сардэчна-сасудзістую і стрававальную сістэмы. Пры надыходзячай змене надвор’я трэба зменшыць фізічную актыўнасць, а актыўныя заняткі спортам на гэты перыяд лепш зусім адкласці. Час заняткаў замяніце паўгадзіннай прагулкай, падыхайце свежым паветрам.
    Калі вы адчуваеце прыліў сіл, можна зрабіць невялікую прабежку ў лёгкім тэмпе або прайсціся хуткім крокам. Таксама варта пазбягаць напружанай разумовай працы, бо яна таксама здольная выклікаць ператамленне. Пры павышаным узбуджэнні і бяссонні можна прыняць мяккія заспакаяльныя сродкі, напрыклад, настойкі на травах і карэнні (валяр’яны або сардэчніка).
    Вельмі карысна таксама сістэматычнае правядзенне спецыяльных аздараўленчых працэдур. Такіх, напрыклад, як абліванне халоднай вадой, што дапаможа ўмацаваць імунную сістэму і зрабіць арганізм больш устойлівым да змен у знешнім асяроддзі. Важна памятаць, што пачынаць загартоўванне трэба паступова і ні ў якім выпадку не падчас дрэннага самаадчування. Можаце пачаць так: пасля таго, як прымеце душ або ванну, выліце на сябе вядро прахалоднай, але не ледзяной, вады. Выліваць ваду трэба хуткім, рэзкім рухам на плечы і шыю, гэта значыць, на так званую каўняровую зону. Паўтарайце працэдуру два разы ў тыдзень і зніжайце тэмпературу вады прыкладна на адзін градус. Галоўнай умовай загартоўвання з’яўляецца рэгулярнасць. У адваротным выпадку працэдура можа не толькі не прынесці ніякай карысці, але і сур’ёзна нашкодзіць, бо арганізм будзе кожны раз перажываць стрэс.
    Важна памятаць і аб збалансаваным харчаванні. Для падтрымання імуннай сістэмы неабходна забяспечваць яе неабходнымі вітамінамі і мікраэлементамі, у прыватнасці, такімі, як аскарбінавая кіслата - вітамін С, карацін - вітамін А, мінеральнымі рэчывамі, мікраэлементамі, ненасычанымі тлустымі кіслотамі. Такім чынам, акрамя стараннага планавання свайго рацыёну, неабходна ўжыванне спецыяльных вітамінных комплексаў, якія змяшчаюць вітаміны А і С.
    Можна паспрабаваць прымаць аздараўленчы «Метэачай», створаны спецыяльна для людзей, якія схільныя да метэазалежнасці. Гэта карысны і смачны настой з пладоў глогу, мяты, шыпшыны, сардэчніка і рамонку, які ўмацоўвае імунную і сардэчна-сасудзістую сістэмы, павышае супраціўляльнасць арганізма да прастудных захворванняў і інфекцый. 
    Калі вы ведаеце, што набліжаюцца дні «павышанай небяспекі ўмоў надвор’я», не забывайце пра кефір і йогурты. Нармалізуючы працу кішэчніка, яны рэгулююць абмен рэчываў і функцыі арганізма. Не варта злоўжываць мясной, смажанай і тлустай ежай. Выключыце са свайго рацыёну вострыя прыправы і алкагольныя напоі. Наогул, у неспрыяльныя дні перавагу лепш аддаць малочна-расліннай ежы. Калі ж арганізм рэагуе на змены надвор’я вельмі балюча і гэта прычыняе вам сур’ёзны дыскамфорт, звярніцеся да ўрача.
    Важна таксама памятаць, што пры ўсіх відах метэазалежнасці варта пастаянна рабіць фізічныя практыкаванні, займацца загартоўваннем, весці здаровы лад жыцця. Калі гэта і не звядзе цалкам метэазалежнасць, то ўжо ў любым выпадку прыкметна яе знізіць.
                                                            Падрыхтаваў С. ДЗМІТРЫЕЎ.

    Напечатать
    

    Сок – гэта дрэнна?

    Брытанскія эксперты заклікаюць выкрэсліць пладовы сок са спіску рэкамендаваных прадуктаў, якія павінны перакрываць патрэбу чалавека ў пяці порцыях агародніны і садавіны ў дзень. ...

    

    Як падмануць грып?

    Кожны раз зімой мы рыхтуемся да эпідэміі грыпу: хтосьці робіць прышчэпкі, нехта кіруецца ў аптэку за імунастымулятарамі, а сёй-той есці ў вячэру часнок… Не важна, якім спосабам змагацца з вірусам, галоўнае – сустрэць яго ва...

    

    Як меней мерзнуць у халады?

    Мароз прымусіў усіх нацягнуць "тоўстыя” світары і доўгія футры. У сцюдзёны час народ трасецца на прыпынку і ”бегма ходзіць” па вуліцы, каб хутчэй дасягнуць пункта прызначэння – сагрэцца дома, на працы ці ў магазіне. Як жа не...

    

    Сродкі ад прастуды

    Маліну ў народнай медыцыне выкарыстоўваюць як адзін з найлепшых сродкаў для зніжэння тэмпературы, а такксама зняцця запаленняў....

    

    Падчас магнітных бур неабходна пазбягаць фізічных нагрузак

    Магнітныя буры ўяўляюць небяспеку для людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту, якія пакутуюць на гіпертанічную і ішэмічную хваробы сэрца. У такі час ім неабходна сачыць за ўзроўнем артэрыяльнага ціску, бо ён можа як паніжацца, так...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Обращения

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования