У аптэку ці на агарод?

    Раздел: Здоровье Дата публикации: 11-10-2017, 10:34
    "Якія вітаміны параіце зараз прымаць?” – пытае ў фармацэўта жанчына, што стаіць перада мной у аптэчнай чарзе. "Ешце лепш варэнне з чорных парэчак, калі загатавалі”, – рэкамендуе ёй спецыяліст. А ці трэба без пэўных паказанняў піць вітаміны? Адказвае ўрач-гігіеніст Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Рэйда. 
    Вітаміны – гэта біялагічна актыўныя рэчывы. Яны павышаюць працаздольнасць, забяспечваюць устойлівасць да інфекцый, удзельнічаюць у абмене рэчываў. Словам, патрэбны для нармальнай жыццядзейнасці чалавека. Добрай крыніцай вітамінаў, а таксама мінералаў і антыаксідантаў з’яўляюцца агародніна і садавіна. Кіслая капуста, багатая на вітамін С (больш, чым у свежай), памідоры, у якіх шмат карыснага для сэрца калію, зялёны гарошак з вітамінамі групы В, што ўмацоўваюць нервовую сістэму, яблыкі... Яблыкі дапамогуць пры анеміі і стомленасці, а 5-6 яблычных зярнятак забяспечваюць сутачную патрэбнасць ёду. 
    Падчас прастуды заўсёды раяць ужываць малінавае варэнне. У ім  утрымліваюцца фітанцыды, якія лічацца прыроднымі антыбіётыкамі. Яны і дапамагаюць пабароць захворванне, бо валодаюць антымікробным, жарапаніжальным эфектам. Ягады, садавіну лепш есці свежымі, але абавязкова правяраць на наяўнасць нітратаў і абавязкова добра мыць плады,  хвілін на 15 замочваць іх у халоднай вадзе. 

    Напечатать
    

    «Прыехала за мужам...»

    Так трапіла ў Крычаў Дар’я Барысенка. Горад ёй падабаецца. Жанчына працуе тут ужо чацвёрты год: спачатку  педыятрам у дзіцячай паліклініцы, зараз  загадчыцай педыятрычнага аддзялення ЦРБ і неанатолагам радзільнага дома....

    

    Дзень - са шклянкі вады з лімонам

    Напэўна, многія ўжо не раз чулі пра гэты цудадзейны і, у той жа час, вельмі просты ў прыгатаванні напой, але далёка не ўсе ведаюць, чым жа ён так карысны. Спецыяльна для вас мы знайшлі некалькі прычын, чаму варта пачынаць дзень...

    

    Прадукты, "спальваючыя" ўзрост

    Якія прадукты карысныя, а якія зусім не, усім нам даўно ўжо добра вядома. Але ёсць і асаблівы спіс, у які сабраны тыя прадстаўнікі свету ежы, якія адказваюць за прыгажосць і маладосць. Запамінайце!...

    

    Сродкі ад прастуды

    Маліну ў народнай медыцыне выкарыстоўваюць як адзін з найлепшых сродкаў для зніжэння тэмпературы, а такксама зняцця запаленняў....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования