Главная > Здоровье > «Прыехала за мужам...»

«Прыехала за мужам...»


19-04-2017, 10:52. Разместил: kjadmin
Так трапіла ў Крычаў Дар’я Барысенка. Горад ёй падабаецца. Жанчына працуе тут ужо чацвёрты год: спачатку  педыятрам у дзіцячай паліклініцы, зараз  загадчыцай педыятрычнага аддзялення ЦРБ і неанатолагам радзільнага дома. Нарадзілася яна ў вёсцы Віркаў Клічаўскага раёна ў сям’і філолага і электрыка, але сама пайшла ў медыцыну. Любоў да дзяцей і жаданне лячыць вызначылі яе прафесію. Скончыла Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «ўрачпедыятр». Тут і пазнаёмілася са сваім будучым мужам  судовамедыцынскім экспертам родам з Крычава. У сям’і расце 7гадовы сын Мікіта, які спявае, іграе на фартэпіяна і часцяком  перамагае на творчых конкурсах. Ён хоча стаць як дзядзька Сяргей   пажарнікам. 
Дар’я Барысенка вядзе здаровы лад жыцця, перыядычна ходзіць у басейн. У вольны час яна вышывае бісерам карціны, самаўдасканальваецца, напрыклад, скончыла курсы масажу. Увогуле,  адпачываць асабліва няма калі: шмат часу займае работа. «Добры дзіцячы ўрач уважліва адносіцца да пацыентаў, цярплівы, але самае галоўнае  любіць дзяцей,  лічыць суразмоўца.  У нас добры калектыў, дружны, згуртаваны, медыкі з вялікім стажам работы. У аглядзеконкурсе мы атрымалі 3 месца сярод аддзяленняў бальніцы”. 
Па словах Дар’і Пятроўны, здароўе дзіцяці ў многім залежыць ад таго, як паводзіць сябе жанчына падчас цяжарнасці: ці курыць, ужывае алкаголь... А для малютак да года самае галоўнае  догляд і кармленне, лепш грудное, бо менавіта грудное малако фарміруе імунную сістэму. Дарэчы, яе сыну за сем гадоў яшчэ ніводнага разу не рабілі ўкол. 
Як захаваць сваё здароўе? Урач раіць правільна харчавацца, загартоўвацца, гуляць на свежым паветры, два разы ў год прымаць вітаміны, перыядычна правяраць зубы, часцей праветрываць памяшканні і рабіць вільготнае прыбіранне, бо ў паветры збіраюцца шкодныя рэчывы. Лепш папярэдзіць захворванне, чым лячыць, таму прафілактыка  самае галоўнае.  


Вернуться назад