Усе пацыенты роўныя...

    Раздел: Земляки Дата публикации: 6-01-2017, 10:31
    Урачом-анестэзіёла­гам у рэанімацыйным аддзяленні ЦРБ Анатоль Зубовіч робіць ужо 36 гадоў. За шматгадовую сумленную працу ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя РБ, але гаварыць пра свае заслугі Анатоль Міхайлавіч не любіць. Ён  скончыў медыцынскі ўніверсітэт у Віцебску па спецыяльнасці "лячэбная справа”, спецыялізацыя – анестэзіялогія. Урач лечыць хворых у цяжкім стане, праводзіць абязбольвальныя і анестэзіялагічныя працэдуры. Па яго словах, за суткі ў аддзяленне могуць трапіць 1-2 чалавекі, а могуць і 5-6. Гэта людзі з атручэннямі, электратраўмамі, інфарктамі... Словам, людзі ў стане, які можа прывесці да смерці. "Работа нялёгкая і непрадказальная, у любы момант можа быць пас­тупленне. Бывае,  вачэй не заплюшчыш – столькі аперацый за ноч”, – кажа ўрач-анестэзіёлаг. 
    У народзе існуе меркаванне, што наркоз – гэта мінус 5 гадоў жыцця. Анатоль Міхайлавіч расказаў, што ніякага па­цвяр­джэння гэтай думкі не сустракаў. Па яго словах, наркоз тоіць у сабе пэўную небяс­пеку, а розныя ўяўленні, якія падчас яго ўзнікаюць, – гэта проста пабочнае дзеянне медыкаментаў. 
    Анатоль Зубовіч працуе па прынцыпе – усе пацыенты роўныя: "Я аднолькава адношуся да кожнага хворага. Галоўнае – вылечыць”. На яго думку, медыцынскі работнік павінен быць прыстойным, цярплівым, спакойным, ветлівым і неабыякавым. "Кожны ўрач заўсёды павінен чытаць медыцынскую лі­таратуру, бо медыцына мяняецца, з’яўляюцца новыя методыкі”, –  лічыць Анатоль Міхайлавіч, які любіць выданне "Медыцынскі веснік”. Да таго ж, ён перыядычна павышае сваю кваліфікацыю.  Калегі характарызуюць яго як добразычлівага і стараннага.

    Напечатать
    

    «Не кожны вытрымае...»

    "Паступаў у сельгасакадэмію, але не паступіў.  ...

    

    Беларуская прадукцыя абсалютна бяспечная

    Уся беларуская прадукція абсалютна бяспечная. Аб гэтым заявіў 3 снежня журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі па выніках нарады ў Прэзідэнта аб прынятых мерах па зняцці забароны...

    

    Дарогі лёсу

    Кожны чалавек выбірае свае жыццёвыя дарогі, якія становяцца яго лёсам. ...

    

    ЗАРПЛАТЫ ЎЧАСТКОВЫМ УРАЧАМ І МЕДПЕРСАНАЛУ ХУТКАЙ ДАПАМОГІ ПАВЯЛІЧАЦЦА

    У Беларусі плануецца з красавіка павялічыць на 30-40 працэнтаў зарплаты ўчастковым урачам і медперсаналу хуткай дапамогі, паведаміў 29 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя па выніках работы за 2013 год...

    

    АГЛЕДЗЕЦЬ РАБОТНІКА НА АЛКАГОЛЬНАЕ АП'ЯНЕННЕ

    У Беларусі наймальнік з 25 студзеня 2014 года мае права праводзіць медыцынскі агляд работніка на знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў на...

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования