Бачыць у людзях добрае

    Раздел: Земляки Дата публикации: 6-03-2017, 08:51
    З аднаго краю горада ў другі: Забялышына, вакзал, бальніца, дэпо... У дзень сацыяльны работнік Ірына Удавічэнка наведвае чатырох чалавек. Купіць прадукты, лекі, прыбраць, прынесці ваду, дровы, а галоўнае – пагаварыць. Усяго ў Ірыны Уладзіміраўны 8 падапечных. Некаторых з іх яна даглядае гадоў па 10-15. Усяго ж жанчына працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання 18 гадоў. І сёлета яна прызнана лепшым па прафесіі работнікам сферы сацыяльнай абароны.  
    Нарадзілася Ірына Удавічэнка ў Крычаве ў мнагадзетнай сям’і, дзе, акрамя яе, раслі яшчэ чацвёра дзяцей. Бацька працаваў экспедытарам на мясакамбінаце, маці – выхавальніцай у дзіцячым садку. Яна скончыла з чырвоным дыпломам Чэрыкаўскае вучылішча па спецыяльнасці "повар, повар дзіцячага харчавання”. Пасля год рабіла ў сталовай ў Бац­вінаўцы. Выйшла замуж, нарадзіла сына. У 1998 го­дзе пайшла працаваць у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, бо не вельмі зручна кожны раз з горада ездзіць у вёску. 
    "Галоўнае – любіць сваю работу, – кажа І. Удавічэнка. – Так, бывае цяжка. Але мы з падапечнымі адзін да аднаго прыраслі душамі. Людзі добрыя, спагадлівыя. Я перажываю за іх, калі яны хварэюць, а яны хвалююцца за мяне”. Валерыю Пятроўну Трусевіч, у мінулым настаўніцу матэматыкі, выдатніка народнай адукацыі, сацыяльны работнік даглядае 5 гадоў: "Такога чалавека – бескарыслівага, адказнага, чулага, цяжка знайсці. Я баялася, што мы не паладзім з ёй. Але Ірыну чакаю кожную раніцу, як Бога. Яна развее ўсе мае болі і маркоты. У яе залатыя рукі: яна і прыгатуе, і паправіць, калі што зламаю. Ірына заўсёды ўсміхаецца і прыходзіць у добрым настроі, нават калі ў яе нешта непрыемнае здарыцца”. 
    На думку Валерыі Пятроўны, добрае слова лепей за лекі. Згодна з ёй і сама сацыяльны работнік: "Для пажылых вельмі важна проста пагаварыць. Я стараюся заўважаць у людзях толькі добрае”. Дарэчы, добрым, на яе думку,  павінен быць і сам сацыяльны работнік, а яшчэ міласэрным, цярплівым і, вядома, здаровым. Ірына жыве з сынам, у гаспадарцы – жывёла, агарод. Клопатаў хапае. Як з усім справіцца? "Ведаеш, што некаму патрэбны, адсюль і сілы бярэш”, – кажа яна.
    Напечатать
    

    Усе пацыенты роўныя...

    Урачом-анестэзіёла­гам у рэанімацыйным аддзяленні ЦРБ Анатоль Зубовіч робіць ужо 36 гадоў. За шматгадовую сумленную працу ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя РБ, але гаварыць пра свае заслугі Анатоль...

    

    «Не кожны вытрымае...»

    "Паступаў у сельгасакадэмію, але не паступіў.  ...

    

    «Разумны чалавек прыдумаў такую справу»

    Прынесці прадукты, прыбраць у хаце, схадзіць па лекі, напаліць у печы...   ...

    

    Чыстае каханне

    Уся моладзь вёскі збіралася тут, ля новага клуба. Клуб знаходзіўся ў цэнтры, вёска па тым часе была вялікая. Ля клуба быў пасаджаны скверык, у ім раслі розныя пароды дрэў: ліпы, таполі, бярозкі, было шмат кустоў бэзу. Гэта было...

    
    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования