Вучыць цудоўнаму

    Раздел: Земляки Дата публикации: 6-03-2017, 09:00
    Нарадзілася Таццяна Лыскова ў Крычаве. Выхоўвалася ў інтэлігентнай сям’і. Кажуць, што бацькі, выхоўваючы дзіцяці, мараць увасобіць у ім свае нерэалізаваныя мары і жаданні. Яе маці заўсёды марыла граць на фартэпіяна, але так склалася жыццё, што не атрымалася. Заўважыўшы ў дачушцы музычныя здольнасці і жаданне спяваць (а спяваць Таня пачала, як толькі навучылася гаварыць), мама стала ­развучваць з ёй песенькі. Да таго ж, у доме было шмат пласцінак з рэдкімі запісамі з жывых канцэртаў С. Рыхтэра, В. Горавіца, якія збірала ў свой час яшчэ бабуля. Вялікая музыка П. Чайкоўскага, С. Рахманінава, Ф. Шапэна суправаджала дзяўчынку з малых гадоў.
    У дзіцячым садку  на яе звярнула ўвагу музычны кіраўнік і выкладчык ДШМ № 1 Г. Бацвіннік і прапанавала бацькам аддаць дзяўчынку ў музычную школу да настаўніцы па класу фартэпіяна Т. Уласавай. Так Таццяна акунулася ў свет цудоўнага, нязведанага – у свет музыкі. З другога класа педагог пачала рыхтаваць дзяўчынку да конкурсаў, фестываляў. Яе жыццё ператварылася ў калейдаскоп яркіх, незабыўных падзей. Перамогі ўсялялі ўпэўненасць і непераадольнае жаданне стаць такой жа, як Тамара Іванаўна, а галоўнае – стаць сапраўдным музыкам, педагогам.
    Прыйшоў час, і Таццяна Міхайлаўна сама стала выкладчыцай у роднай школе. Дружны і згуртаваны калектыў прыняў яе, нібы сваю. Вопытныя настаўнікі дапамагалі ў працы чым маглі. Так, паступова і да яе прыйшла педагагічная хватка. А разам з тым пачалі з’яўляцца і першыя поспехі ў рабоце. І вось ужо амаль дваццаць сем год Т. Лыскова працуе ў сваёй любімай школе. Здаецца, значны тэрмін, але кожны новы таленавіты вучань прымушае яе зноў перажываць адчуванне навізны і трапятання ад вучэбнага працэса, усяляе глыток свежага паветра, невычэрпнага натхнення. "Хочацца навучыць дзетак усяму таму, што ўмею сама, ісці з гадаванцамі ў адным напрамку, - кажа Таццяна Міхайлаўна. – А самае галоўнае – бачыць захапленне ў вачах, іскрыстыя ўсмешкі сваіх вучняў, бо яны – маё жыццё, мой творчы працяг. І за ўсё гэта я вельмі ўдзячная сваёй любімай матулі, якая заўсёды падтрымлівала мяне, сваім педагогам Т. Уласавай, Н. Савіцкай, Г. Бацвіннік, Л. Жабуроўскай і ўвогуле ўсім выкладчыкам і адміністрацыі ДШМ № 1, якія аказалі мне такі давер – вучыць дзяцей цудоўнаму”.
    Напечатать
    

    Вучыць цудоўнаму

    Нарадзілася Таццяна Лыскова ў Крычаве. Выхоўвалася ў інтэлігентнай сям’і....

    

    Крыўда

    Вольга Андрэеўна да выхаду на пенсію працавала настаўніцай у школе. ...

    

    «Наш сэнс жыцця – дзеці»

    "Дзякуючы дзецям хочацца жыць. Так, мы не заўсёды можам, напрык­лад, нешта пабудаваць, затое мы папаўняем духоўныя каштоўнасці.   ...

    

    Восеньскі педагагічны роздум

    Восень -  самы прыгожы час....

    

    “Гэта наша духоўная спадчына…”

    З роднай мовай настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 Лідзія Пятроўна Касцянкова сябруе з дзяцінства....

    
    Добавить отзыв
    Старайтесь излагать свои мысли грамотно и лаконично

    Введите код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить, если не виден код



Расписание движения транспорта

Какой возраст нашего читателя?
20-35
35-45
45-55
55-65
65-75

Все права защищены k-j.by © 2013
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Индекс цитирования